Нінэль Васільеўна Уладзімірава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нінэль Васільеўна Уладзімірава
руск.: Нинель Васильевна Владимирова
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 красавіка 1928(1928-04-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 2009
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнаўца, перакладчыца, вучоная

Нінэль Васілеўна Уладзімірава (19282009) — вучоная-літаратуразнавец, літаратурны крытык і перакладчык. Доктар філалагічных навук. Яна прысвяціла ўсё сваё жыццё і свой талент вучонага вывучэнню праблем нацыянальных літаратур, была адным з бачных перакладчыкаў і папулярызатараў узбекскай літаратуры  (руск.) на савецкай і постсавецкай прасторы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіліся 24 красавіка 1928 года ў горадзе Мікалаеве ва Украіне.

У 1941 годзе з маці і сястрой была эвакуіравана ва Узбекістан, у Ташкенцкую вобласць.

Скончыла ўсходні факультэт Сярэднеазіяцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (цяпер Нацыянальны ўніверсітэт Узбекістана).

Навуковая творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння ўніверсітэта Н. В. Уладзімірава паступіла на працу ў Інстытут мовы і літаратуры Акадэміі навук УзССР (цяпер Інстытут мовы і літаратуры імя Алішэра Наваі АН РУз), дзе прымала ўдзел у падрыхтоўцы «Руска-ўзбекскага слоўніка» ў 1 і 3 тамах, у выданні серыі кніг «Класікі ўзбекскай літаратуры», апублікавала брашуры «Творчасць Айдын» (1953) і «Творчасць Зафара Дыера» (1954).

У 1958 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Некаторыя пытанні мастацкага перакладу з рускай на ўзбекскую мову».

Працы Н. В. Уладзіміравай «Узбекскае савецкае апавяданне», «Фарміраванне героя» (абедзве — у суаўтарстве з М. Султанавай), «Ідэі і вобразы ва ўзбекскіх апавяданнях», «Развіццё жанру апавядання ва ўзбекскай савецкай літаратуры», манаграфія «Майстэрства Саіда Ахмада», а таксама зборнік артыкулаў «Ад слова да кнігі» (1988) з’явіліся важным укладам у вывучэнне тэорыі і гісторыі жанраў узбекскай літаратуры.

У 1988 г. Н. В. Уладзімірава абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Развіццё жанру апавядання ва ўзбекскай савецкай літаратуры».

Н. В. Уладзімірава перакладала Чулпана  (руск.), Фітрата  (руск.), Абдулу Кахара  (руск.), Гафура Гуляма, Саіда Ахмада  (руск.), Уткіра Хашымава  (руск.), Шукура Халмірзаева і Аліма Атаханава. Лепшыя творы ўзбекскіх навэлістаў, перакладзеныя Н. В. Уладзіміравай, склалі анталогію ўзбекскага апавядання пад назвай «Гранат». Таксама ёю перакладзены на рускую мову раманы «Фергана да світання» Мірзакалона Ісмаілі  (руск.), «Дойлід» Мірмухсіна  (руск.), «Гарызонт» Саіда Ахмада  (руск.), «Бунт і замяшанне» Улугбека Хамдама  (руск.).

Н. В. Уладзімірава прымала актыўны ўдзел у стварэнні аднатомнага (Масква) і пяцітомнага (Ташкент) выдання «Гісторыі ўзбекскай савецкай літаратуры», у падрыхтоўцы навуковага выдання «Поўнага збору твораў» Айбека  (руск.) ў 20-ці тамах, за што была ўдастоена ганаровага звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Узбекістана імя Беруні.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]