Ордэн Серафімаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ордэн Серафімаў
Seraphimerorden ribbon.svg Serafimerordens kors.svg
Арыгінальная назва

Serafimerorden

Краіна

Сцяг Швецыі Швецыя

Тып

Ордэн

Каму ўручаецца

Да 1975 года: шведскай знаці і кіраўнікам дзяржаў або асобам высокага рангу. Таксама, спадчыннікам шведскага трона ад нараджэння. Пасля 1975: замежным кіраўнікам дзяржаў і членам каралеўскай сям'і

Падставы ўзнагароджання

за службу каралю ці дзяржаве

Статус

уручаецца

Статыстыка
Дата заснавання

23 лютага 1748

Колькасць узнагароджанняў

850

Ордэн Серафімаў (шведск.: Seraphimerorden) — вышэйшы ордэн Швецыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне гэтага найстарэйшага і галоўнага са шведскіх ордэнаў узыходзіць да часоў Магнуса Ладуласа. Першапачаткова ён быў заснаваны як духоўна-рыцарскі ордэн у XIII стагоддзі (паводле іншых крыніц у XIV ст.).

У іўдаісцкай і хрысціянскай рэлігійных традыцыях серафімы — гэта ангелы вышэйшага рангу, якія найбольш набліжаны да прастола Бога і ўслаўляюць Яго. Апісанне серафімаў утрымліваецца яшчэ ў старазапаветнай «Кнізе прарока Ісаі»: «У кожнага з іх па шэсць крылаў: двума засланяў кожны аблічча сваё, і двума засланяў ногі свае, і двума лётаў.». Падрыхтоўваючы прарокаў да служэння, адзін з серафімаў ачышчае ім вусны, дакрануўшы да іх гарачым вуглем, якое ён узяў абцугамі з ахвярніка.

У 1748 годзе шведскі кароль Фрэдрык I аднавіў ордэн Серафімаў і распрацаваў яго статут, паводле якога гэту вышэйшую ўзнагароду атрымлівалі кіраўнікі дзяржаў, прынцы каралеўскай крыві, тыя грамадзяне, якія сваімі заслугамі дасягнулі першых чыноў у дзяржаве.

Колькасць кавалераў ордэна Серафімаў, які меў адну ступень, была абмежавана — 24 чалавекі; акрамя іх, ордэн мог быць уручаны яшчэ васьмі замежнікам. Найстарэйшы з кавалераў атрымліваў пажыццёвую пенсію ў 100 рыксдалераў.

Збор гербаў кавалераў ордэна знаходзіцца ў цэрквы Рыдархольмена. Калі памірае кавалер ордэна, яго герб вывешваецца ў царкве, і падчас пахавальнай цырымоніі з 12:00 да 13:00 званяць царкоўныя званы.

У выніку ордэнскай рэформы 1975 года было пастаноўлена не ўручаць ордэн Серафімаў шведскім падданым, у тым ліку нават членам каралеўскага дому. Толькі ў 1995 годзе гэта пастанова датычна членаў каралеўскага дому была адменена і дзяцей караля Карла XVI Густава было загадана лічыць кавалерамі ордэна з дня нараджэння[1]. Аднак знакі ордэна былі ім уручаны толькі ў дні іх паўналецця — кронпрынцэсе Вікторыі 14 ліпеня 1995 года, прынцу Карлу-Філіпу 13 мая 1997 года, прынцэсе Мадлене 10 чэрвеня 2000 года.

Знакі адрознення[правіць | правіць зыходнік]

Зорка ордэна Серафімаў
Ланцуг

Да знакаў ордэна Серафімаў адносяцца залаты крыж, зорка, залаты ланцуг і ордэнская стужка светла-блакітнага колеру.

Крыж — васьміканцовы (мальтыйскі) белы, эмаляваны, у залатой аправе і з залатымі шарыкамі на канцах. У цэнтры яго змешчаны нябеснага колеру шар з трыма белымі літарамі J. H. S. (Jesus Hominum Salvator — Ісус збавіцель людзей). Па баках крыжа і пад літарамі змешчаны залатыя кароны, на вуглах чатырохвугольніка размешчаны залатыя патрыяршыя крыжы, а паміж імі — залатыя галоўкі серафімаў. На блакітным поле адваротнага боку крыжа змешчаны тры літары — F. R. S. (Fredericus Rex Sueciae — Фрэдрык, кароль Швецыі). Крыж прышпільваецца да кароны і ў асабліва ўрачыстых выпадках носіцца на залатым ордэнскім ланцугу.

Сярэбраная зорка ордэна таксама выканана ў выглядзе ордэнскага крыжа.

Ордэнскі ланцуг складаецца з звёнаў у выглядзе залатых галовак серафімаў і эмаляваных блакітнай эмаллю патрыяршых крыжоў, якія чаргуюцца паміж сабой.

Зноскі

  1. Krona och Serafimerorden. Sveriges Kungahus. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2013. Праверана 18 ліпеня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Ордэны Швецыі