Павел Антонавіч Каўрыга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Антонавіч Каўрыга
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1946(1946-06-18) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці кліматолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера кліматалогія, аграметэаралогія[d], мікракліматалогія[d] і экалогія
Навуковая ступень кандыдат геаграфічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Павел Антонавіч Каўрыга (нар. 18 чэрвеня 1946, в. Кайцені, Маладзечанскі раён) — беларускі вучоны ў галіне кліматалогіі, аграметэаралогіі і экалогіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1946 годзе ў в. Кайцені Маладзечанскага раёна.

Скончыў геаграфічны факультэт БДУ, працаваў асістэнтам, затым дацэнт кафедры агульнага землязнаўства. У 1974 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Меліярацыя клімату глебаў асушаемых тэрыторый». Праходзіў навуковую стажыроўку ва ўніверсітэтах Берліна і Гале (Германія), Маскоўскага дзяржуніверсітэта імя М. Ламаносава.

Аўтар больш за сто навуковых прац і вучэбных дапаможнікаў, арыгінальных кліматычных і феналагічных карт, што ўвайшлі ў «Атлас Рэспублікі Беларусь», «Нацыянальны атлас Беларусі», энцыклапедычныя выданні. Стварыў і выдаў «Руска-беларускі слоўнік па метэаралогіі і кліматалогіі» (1992).

Ім створана методыка пабудовы буйнамасштабных мікракліматычных карт, якія дазваляюць весці сельскую гаспадарку ў адпаведнасці з экалагічнымі ўмовамі канкрэтнага поля, вызначаць нормы і тэрміны правядзення меліярацыйных і агратэхнічных мерапрыемстваў. Даследуе праблемы сучасных змяненняў і ваганняў клімату, яго экстрэмальныя праяўленні — засушлівасць і пераўвільготненасць, якія парушаюць устойлівае развіццё прыродных і сацыяльных сістэм Беларусі.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Метэаралогія і кліматалогія. Вуч. дапаможнік для студэнтаў геагр. фак. / П. А. Каўрыга. — Мн: БДУ, 2004. — 185 с.
  • Метады дыстанцыйных даследаванняў у гідраметэаралогіі: дапаможнік / П. А. Каўрыга. — Мінск : БДУ, 2014. — ISBN 978-985-566-031-7

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі