Падарожчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Падаро́жчына — від феадальнай павіннасці ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI — XVIII стагоддзях. Бралася феадалам з сялян як грашовы эквівалент падводнай павіннасці. Памер падарожчыны вызначаўся паводле мясцовага звычаю і фіксаваўся інвентарах. Часам падарожчынай была разнавіднасць грашовага чыншу, які плаціў кожны сялянскі двор, гэтак званая падвароўшчына[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. ЭГБ 1999, с. 370.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]