Падольскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт
Падольскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт (ПДАТУ) | |
---|---|
Міжнародная назва | State Agrarian and Engineering University in Podilia |
Заснаваны | 1919 |
Тып | профільны ўніверсітэт |
Рэктар | Іванышын Уладзімір Васільевіч |
Рэктар | Уладзімір Васілевіч Іванішын[d] |
Студэнты | 6900 |
Юрыдычны адрас | вул. Шаўчэнкі 13, 32300 Камянец-Падольскі, Хмяльніцкая вобл., Украіна |
Сайт | pdatu.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падольскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт (укр.: Подільський державний аграрно-технічний університет) — украінская вышэйшая навучальная ўстанова сельскагаспадарчага і інжынерна-тэхнічнага профілю, размешчаная ў горадзе Камянец-Падольскі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядзе адлік сваёй гісторыі ад стварэння сельскагаспадарчага факультэта Камянец-Падольскага дзяржаўнага ўкраінскага універсітэта (факультэт ўрачыста адкрыты 22 кастрычніка 1919 года). У 1921 г. сельскагаспадарчы факультэт універсітэта вылучыўся ў самастойны Камянец-Падольскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1954 г. у складзе Інстытута дзейнічаюць два факультэты: агранамічны (цяпер інстытут агратэхналогій) і заатэхнічны (цяпер біятэхналагічны). У 1995 г. на базе Камянец-Падольскага сельскагаспадарчага інстытута створана Падольская дзяржаўная аграрна-тэхнічная акадэмія. У 1997 г. у склад акадэміі ўвайшоў Камянец-Падольскі сельскагаспадарчы саўгас-тэхнікум (цяпер каледж універсітэта). 13 ліпеня 2004 г. на базе Падольскай дзяржаўнай аграрна-тэхнічнай акадэміі створаны Падольскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны універсітэт.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Факультэт агратэхналогій і прыродакарыстання
- Факультэт ветэрынарнай медыцыны і тэхналогій у жывёлагадоўлі
- Эканамічны факультэт
- Інжынерна-тэхнічны факультэт
- Навучальна-навуковы інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
- Навучальна-навуковы інстытут дыстанцыйнай адукацыі
- Навукова-даследчы інстытут крупяных культур імя О. Аляксеевай
- Навукова-даследчы цэнтр «Падолле»
- Батанічны сад
Каледжы[правіць | правіць зыходнік]
- Камянец-Падольскі каледж
- Новаўшыцкі каледж
- Снятынскі каледж
- Бучацкі каледж
- Шэпэціўскі каледж
- Кіцманскі каледж
- Хацінскі каледж