Пажар на вяселлі ў Каракошы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

26 верасня 2023 года каля 22:45 падчас хрысціянскага вяселля ў Каракошы, раён Аль-Хамданія, мухафаза Ніневія, Ірак, успыхнуў пажар у зале Аль-Хайтам[1]. З прыблізна 1000 прысутных 114 загінулі, па меншай меры 150 атрымалі раненні.

Інцыдэнт[правіць | правіць зыходнік]

Па словах відавочцаў, пажар успыхнуў падчас танца маладых. Іскры факелаў запалілі падвешаныя дэкарацыі, якія ўпалі і падпалілі сталы[2]. Распаўсюджванню агню спрыялі лёгкаўзгаральныя будаўнічыя матэрыялы і зборныя панэлі, вырабленыя з парушэннем правілаў бяспекі[3][4][5]. Тут жа адбылося ўзгаранне кампазітных панэляў, якія ўтрымлівалі пластык[6]. У той момант у зале прысутнічала каля 1000 чалавек[7]. Па невядомых прычынах згасла святло, таму людзям было цяжэй выратавацца. Неўзабаве загарэўся дах. Каб дапамагчы хутчэй эвакуіраваць гасцей, бульдозер разбурыў частку сцяны. Аднак за лік гэтага ў памяшканне пранікла больш кіслароду, што спрыяла ўзмацненню агня[2].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Паводле намесніка губернатара Ніневіі Хасана аль-Алака, загінулі 114 чалавек, прынамсі 150 атрымалі траўмы[8]. Са 114 ахвяр каля 30 былі апазнаныя сваякамі, астатніх з-за моцных апёкаў ідэнтыфікавалі па ДНК[9]. Пацярпелых перавялі ў розныя бальніцы, аднак мясцовыя медустановы сутыкнуліся з недахопам абсталявання для такой колькасці пацыентаў[10]. Большасць пацярпелых былі цалкам абпаленыя і знаходзіліся ў дрэнным стане, а ў некаторых было ад 50 да 60% апёкаў[11].

Першапачаткова заяўлялася, што сярод загінулых былі жаніх і нявеста, аднак яны выжылі[10].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля трагедыі сілавікі арыштавалі дзевяць рабочых і выдалі ордэры на арышт яшчэ чатырох[12]. Уладальнік залы ўцёк, але пазней быў арыштаваны курдскімі сіламі бяспекі[11]. Прэм’ер-міністр Махамед Шыа аль-Судані заявіў, што будзе створаны следчы камітэт і загадаў усім адпаведным органам узмацніць інспекцыі будынкаў і праверку працэдур бяспекі. Па загінулым абвешчана трохдзённая нацыянальная жалоба[5][10]. 28 верасня прэм’ер прыбыў у Каракош, наведаў пацярпелых і сустрэўся з сем’ямі загінулых[13]. Як заявіў палітык, у дачыненні да адказных за гэты трагічны інцыдэнт будуць ужытыя самыя строгія меры пакарання, прадугледжаныя законам. Тым часам хрысціянскі святар Бутрас Шыта, які страціў у гэтай катастрофе бацькоў, дзвюх сясцёр і двух пляменнікаў, абвінаваціў у здарэнні мясцовыя карумпаваныя ўлады[14].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. "At Least 100 Are Killed in Fire at Wedding Hall in Iraq". The New York Times [амерыканская англійская]. 2023-09-26.
  2. а б Rubin, Alissa J.; Khaleel, Sangar (2023-09-27). "Fire at Wedding Hall in Iraq Kills More Than 100 People". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2023-09-27.
  3. "More than 100 people killed after fire breaks out at Iraq wedding". The Guardian [брытанская англійская]. 2023-09-26. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-09-27.
  4. "Video shows moment fire breaks out at Al Haytham Wedding Hall in Iraq, killing at least 114 people". Channel3 NOW [брытанская англійская]. 2023-09-27. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-09-27.
  5. а б "Iraq wedding fire: What we know about Qaraqosh blaze". BBC News [брытанская англійская]. 2023-09-27. Праверана 2023-09-27.
  6. https://twitter.com/saadmaanoficial/status/1706810281681125649 (англ.). X (formerly Twitter). Праверана 27 верасня 2023.
  7. More than 100 killed, over 150 injured in fire at wedding party in Iraq (англ.). Al Jazeera. Праверана 27 верасня 2023.
  8. Jennings. More than 100 dead, over 200 injured in fire at Iraq wedding party (англ.). ABC News (26 верасня 2023). Праверана 27 верасня 2023.
  9. A fire at a wedding hall in northern Iraq has killed around 100 people and injured 150 (англ.). AP News (26 верасня 2023). Праверана 27 верасня 2023.
  10. а б в "Iraq fire: At least 100 killed in blaze at wedding party in Qaraqosh". BBC News [брытанская англійская]. 2023-09-26. Праверана 2023-09-27.
  11. а б Wedding inferno: Fire kills over 100 party-goers in Nineveh. www.rudaw.net. Праверана 27 верасня 2023.
  12. Haq. 'Wedding became a graveyard.' At least 100 killed as fire rips through party in Iraq (англ.). CNN (26 верасня 2023). Праверана 27 верасня 2023.
  13. "Grief, anger at Iraq mass for victims of wedding fire". France 24 [амерыканская англійская]. 2023-09-28. Праверана 2023-09-28.
  14. Ismail, Amina (28 September 2023). "Iraqis who fled ISIS blame political rot for tragic wedding fire". Reuters. Архівавана з арыгінала 29 September 2023. Праверана 28 September 2023.