Палтаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Караленкі
Палтаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Караленкі (ПНПУ) | |
---|---|
Полтавський національний педагогічний університет імені Володимира Короленка | |
Арыгінальная назва | Полтавський національний педагогічний університет імені Володимира Короленка |
Міжнародная назва | Poltava V.G. Korolenko National Pedagogical University |
Заснаваны | 1914 |
Рэктар | Марына Віктараўна Грынёва |
Студэнты | 8500 |
Аспірантура | 80 |
Дактары | 34 |
Прафесары | 40 |
Юрыдычны адрас | вул. Астраградскага 2, 36000 Палтава, Украіна |
Сайт | pnpu.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палтаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Караленкі (укр.: Полтавський національний педагогічний університет імені Володимира Короленка) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Палтаве. Названы ў гонар Уладзіміра Караленкі, рускага пісьменніка украінска-польскага паходжання.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Ва ўніверсітэце працуюць 463 выкладчыкі, сярод якіх 34 дактары навук, прафесараў і каля 200 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Студэнты навучаюцца па сістэме бакалаўр-магістр. Сёння ўніверсітэт размяшчаецца ў чатырох навучальных карпусах, мае чатыры інтэрнаты на 1300 месцаў, спартыўны комплекс. Пры ўстанове дзейнічаюць уласны батанічны сад, вытворчыя майстэрні, санаторый-прафілакторый, у якім адначасова аздараўляюцца да 50 студэнтаў. Бібліятэка ўніверсітэта налічвае звыш 540 тысяч тамоў і з’яўляецца буйнейшым кнігасховішчам у Палтаўскай вобласці. Ва ўніверсітэце функцыянуюць музеі гісторыі ўніверсітэта, геалагічны музей імя У. Вярнадскага, музей эвалюцыі прыроды, археалагічны музей, музей украінскага рушнікарства, музей народнай артысткі Украіны Раісы Кірычэнка, а таксама мемарыяльныя аўдыторыі У. Караленкі, А. Макаранкі, В. Сухамлінскага, Н. Астраградскага, Ю. Кандрацюка і інш.
Факультэты[правіць | правіць зыходнік]
- Гісторыі і геаграфіі
- Прыродазнаўства
- Псіхолага-педагагічны
- Тэхналогій і дызайну
- Фізіка-матэматычны
- Фізічнага выхавання
- Філалогіі і журналістыкі
Рэктары[правіць | правіць зыходнік]
- 2009—2021 — Мікалай Іванавіч Сцепаненка
- 2021 — Марына Віктараўна Грынёва
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйная старонка (укр.)