Паліпы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Каралавыя паліпы

Палі́пы — прымацаваныя формы кішачнаполасцевых: гідроідных, сцыфоідных і каралавых паліпаў, каралаў. Жывуць пераважна ў акіяне.

Даўжыня ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў (зрэдку да некалькіх метраў). Цела цыліндрычнае, на верхнім канцы ротавая адтуліна з шчупальцамі, на ніжнім — падэшва для прымацавання да субстрату або цела калоніі. Многія паліпы маюць цвёрды вонкавы або ўнутраны шкілет, арганічны або вапнавы. Пераважна каланіяльныя формы, ёсць адзіночныя (актыніі, гідры), здольныя да павольнага перамяшчэння. Кормяцца пераважна жывёльным кормам, з дапамогай шчупальцаў. Размнажаюцца палавым (на многіх паліпах узнікаюць палавыя асобіны — медузы) і бясполым (пачкаванне) спосабамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Паліпы // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.