Гідры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гідры
Hydra001.jpg
Гідра (Hydra)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hydra Linnaeus, 1758

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   50845
NCBI   6083
EOL   99065

Гідры (Hydra) — род кішачнаполасцевых жывёл класа гідроідных тыпу жыгучых.

Налічваецца каля 10 відаў. Пашыраны ў прэсных (зрэдку саланаватых) вадаёмах усяго зямнога шара; на Беларусі 3 віды: гідра звычайная, або бессцябліністая, гідра сцябліністая, або бурая і гідра зялёная.

Цела цыліндрычнае, полае, даўжынёй да 3 см, жаўтавата-шэрае, бурае, ярка-зялёнае або чырвонае. На адным канцы цела падэшва, якой гідра прымацоўваюцца да субстрату, на другім — рот, абкружаны 4—20 шчупальцамі з жыгучымі клеткамі.

Драпежнікі: жывяцца інфузорыямі, калаўроткамі, ракападобнымі, малашчацінкавымі чарвямі, лічынкамі рыб.

Раздзельнаполыя і гермафрадыты. Размнажэнне бясполае (пачкаванне) і палавое. Пасля апладнення звычайна гінуць, а з яец вясной выходзяць маладыя гідры. Уласціва рэгенерацыя: аднаўляюцца з 1/200 часткі цела.

Індыкатары чысціні вадаёмаў. Выкарыстоўваюцца ў доследах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гідры // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.