Парламенцкія выбары ў Беларусі (1947)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
< 1940  Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка  1951 >
Выбары ў Вярхоўны Савет БССР
9 лютага 1947
Яўка: 99,97 %
Партыя: Сталінскі блок камуністаў і беспартыйных
Месцаў атрымана: 371
Галасоў: 4 414 607
(99,57 %)

Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР другога склікання адбыліся 9 лютага 1947 года на тэрыторыі БССР. Праходзілі па аднамандатных акругах па мажарытарнай выбарчай сістэме. Усяго былі абраны 371 дэпутат.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 1946 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прызначыў дату першых пасляваенных выбараў на 9 лютага 1947 года і зацвердзіў новае Палажэнне аб выбарах. Узроставы цэнз быў павышаны да 21 года[1]. У спіс для галасавання ўключаўся толькі адзін кандыдат.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

У выбарах у Вярхоўны Савет БССР прынялі ўдзел 4 436 096 (99,97 %) зарэгістраваных выбаршчыкаў. За кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных галасавала 99,57 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. У склад дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР другога склікання былі абраныя 371 дэпутаты: 128 працоўных (34,5 %), 122 сяляніна (32,9 %). 285 дэпутатаў былі членамі КП(б) Б. Сярод дэпутатаў былі 257 беларусаў, 84 рускіх, 15 украінцаў і 15 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. 26,6 % дэпутатаў (98 чалавек) складалі жанчыны[2].

Зноскі

  1. Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР, т. І, С. 77.
  2. Первая сессия Верховного Совета Белорусской ССР (12—14 марта 1947 г.). Стенографический отчет. Мн., 1947. С. 16—20.