Партрэт Ежы Радзівіла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
невядомы італьянскі (?) мастак
Партрэт Ежы Радзівіла. пасля 1591
Матэрыял Палатно, алей
Памеры 95 × 88 см
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
(інв. ЗЖ—115)

«Партрэт Ежы Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная пасля 1591 года невядомым італьянскім (?) мастаком. Захоўваецца ў калекцыі ў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. ЗЖ—115). Памер карціны — 95 × 88 см[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт біскупа кракаўскага Ежы Радзівіла паходзіць з калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 42 да 1941). Да 1941 года захоўваўся ў калекцыі Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, з 1948 года Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з 1957 да 1968 года Дзяржаўнага музея БССР[1].

Рэстаўрыраваны ва Усесаюзнай цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных мастацкіх каштоўнасцей С. С. Чураковым у 1968—1972 гадах (Масква)[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Князь намаляваны ў адзенні каталіцкага прапаведніка. На ім прыгожая чырвоная разлятайка і манаская шапка. Старанна выпісаныя дэталі твару, свабодная, ураўнаважаная кампазіцыя сведчаць пра тое, што невядомы мастак атрымаў добрую адукацыю ў мастацкіх навучальных установах еўропы[2][3].

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982.
  • Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас, Яраслаўль. 1983.
  • Мастацтва рэнесансу ў Беларусі. Мінск. 1990.
  • Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991.

Зноскі

  1. а б в 2. Партрэт Ежы Радзівіла // Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н.Ф.Высоцкая. — Беларус. Энцыкл. — Мн.: Мін. ф-ка каляр. друку, 2003. — С. 24. — 301 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
  2. Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст., с. 113
  3. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. С. 213

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • 2. Партрэт Ежы Радзівіла // Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н.Ф.Высоцкая. — Беларус. Энцыкл. — Мн.: Мін. ф-ка каляр. друку, 2003. — С. 24. — 301 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. С. 213