Нясвіжскі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Архітэктурны, жылы і культурны комплекс роду Радзівілаў у горадзе Нясвіж*
Architectural, Residential and Cultural Complex of the Radziwill Family at Nesvizh**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Belarus-Niasvizh-Radziwill Castle-6.jpg
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Тып Культурны
Крытэры ii, iv, vi
Спасылка 1196
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2005  (29-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1196
рус.англ.фр.

Нясвіжскі замак — вялікі палацава-замкавы комплекс, змешчаны ў паўночна-усходняй частцы горада Нясвіжа. У 16—19 стагоддзях — рэзідэнцыя князёў Радзівілаў.

Увесь комплекс занесены ў Сусветную спадчыну ЮНЕСКА2005 года).

Змест

[правіць] Гісторыя замка

Першае згадванне аб будаўніцтве замка датуецца 1551 г. і прыпісваецца Мікалаю Радзівілу Чорнаму. У 1580-х гадах пры Мікалаю Радзівіле Сіротку замак быў перабудаваны і прадстаўляў прастакутнік прыкладна 170 на 120 метраў з некалькімі таемнымі ўваходамі-выхадамі. Паводле размешчанай над уваходам у палац закладной пліце, перабудова была завершана 7 мая 1583 г.

У 1706 годзе падчас Паўночнай вайны Замак быў захоплены швецкімі войскамі і пераўтвораны ў ваенны бастыён, шматлікае ў замку было разбуранна. Толькі ў канцы 1720-х гадоў пачалася рэканструкцыя, а ў 1740 годзе пабудаванна палацавая капліца.

У 1812 годзе ўладальнік замка Дамінік Еранім Радзівіл выступіў на баку французскага войска, пасля чаго змушаны быў збегчы. Толькі ў 1860-я гады замак вярнуўся да Радзівілаў, пасля чаго пачалося яго пашырэнне і будаўніцтва ўласна комплексу: Замкавы парк, Стары парк, Японскі сад, Новы парк, Англійскі парк. Агульная плошча усяго комплексу да 1939 года складала каля 90 гектараў, пасля чаго ў часы СССР у комплексе размяшчаўся санаторый.

[правіць] Рэстаўрацыя

Пасля распаду СССР комплекс перайшоў пад апеку Міністэрства культуры Беларусі, пасля чаго пачалася рэстаўрацыя.

Першая чарга Нясвіжскага замка павінна быць уведзеная ў лад, па плане рэканструкцыі, у 2007 годзе. Для наведвання будуць адчыненыя паўднёвая галерэя, пазней — палац, арсенал і ўсходняя галерэя. Плануецца таксама адкрыццё гасцініцы на 80 месцаў, кафэ, рэстаран-бара.

Падчас рэстаўрацый высвятлілася, што па прычыне недахопаў будаўнікоў замка, у прыватнасці, лішку дымавых хадоў у сценах, мур стаў нетрывалы; у некаторых выпадках прыйшлося разбіраць старыя сцены [1].

Цалкам рэстаўрацыя павінна быць завершаная да 2012 года, але магчыма што замак ўвядуць ў эксплуатацыю ўжо ў ліпені 2011.[2]

Commons

Зноскі

  1. http://21.by/papers?id=23646
  2. http://mir-nesvizh.com/nesvizh/info-n/nesvizh-v-presse/185-nesvizhskiy-zamok-planiruyut-vvesti-v-ekspluataciyu-v-iyule.html

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах