Партрэт Канстанцыі Панінскай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Зайбт[d]
Партрэт Канстанцыі Панінскай. 1757
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
(інв. ЗЖ-147)

Партрэт Канстанцыі Панінскай[d] аўтарства саксонскага мастака Юзафа Зайбта[d][1]. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На гэтым партрэце Канстанцыя прадстаўлена ў сукенцы-рагоўцы  (руск.)[2]. Яе сіняя сукенка па французскай модзе апранута на жорсткі гарсэт з вострым мысам спераду (шніпам)[2]. Дэкальтэ авальнай формы і аздоблена стужкай карункаў (бертай  (руск.)) і нашытымі каралямі з жэмчугу і каштоўных камянёў. Прышпіленыя да станіка ніжэй пляча сукенкі рукавы складаюцца з каскада карункавых фальбонак, перахопленых у некалькіх месцах такімі ж каралямі[2].

Спадніца сукенкі ўздзета на рагоўку, аб чым сведчаць складкі чырвонай мантыі на гарнастаевым падбоі  (ням.), якая накінута на плечы і прышпілена справа брошкай з каштоўных камянёў[2].

Прыпудраныя валасы зачасаны назад і з бакоў галавы завіты накшталт мужчынскага парыка, а ззаду спускаюцца двума туга завітымі локанамі. Такая прычоска называлася «малая пудраная»[3] і была пашырана ў сярэдзіне XVIII стагоддзя ў Францыі і іншых еўрапейскіх краінах[2].

Зноскі

  1. Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — 2003. — С. 278. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
  2. а б в г д Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
  3. Рококо (1715 - 1789 гг.) (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]