Барока
Барока (ад іт. Barocco — няправільны, дзіўны) — вядучы кірунак у еўрапейскім, у т.л. беларускім мастацтве і архітэктуры з апошняй трэці XVI ст. і амаль да канца XVIII ст. Адметныя рысы барока — урачыстасць, кантрастнасць, ускладненасць форм, параднасць, пышны дэкор. Стыль эпохі Контррэфармацыі.[1]
Першапачаткова тэрмін «барока» меў негатыўны сэнс, бо сваёй відавочнай пышнасцю і вычварнасцю супрацьпастаўляўся гармоніі Рэнесансу. Галоўным фактарам узнікнення стылю барока з'яўляецца каталіцкая контррэфармацыя, якая з дапамогай новага мастацтва імкнулася абвергнуць ідэі гуманізму рэнесансу, барока быў прызваны праслаўляць і прапагандаваць моц улады, знаці і царквы, што, у пэўнай ступені, спарадзілі рэфармацыйны рух ва ўсёй Еўропе. Але разам з тым барока выразіў прагрэсіўныя ідэі аб складанасці светабудовы, бясконцасці і мнагастайнасці сусвету, яго зменлівасці. Мастацтва барока пачало адлюстроўваць дуалістычную прыроду чалавека, барацьбу ў ім нябеснага і зямнога пачаткаў, чалавек пачаў успрымацца як частка сусвету, як складаная асоба, перажываючая ўнутраныя канфлікты.
Змест |
Мастацтва барока [правіць]
У мастацтве стыль барока адметны рытмічнасцю і каларыстычным адзінствам кампазіцый, пышнасцю форм, спалучэннем ідэалізацыі вобразаў з нечаканымі кампазіцыйнымі і аптычнымі эфектамі, рэальнасці — з фантазіяй, рэлігійнай сціпласці — з падкрэсленай чутнасцю. Асабліва адрознівае барока ад іншых стыляў багацце дэталей, часта яркай паліхроміі, менш рэалістычныя твары суб'ектаў, і агульнае уражанне пабожнасці, якое і было адной з мэтаў гэтага мастацтва.
Пачынальнікамі традыцыі барока ў жывапісе лічаць двух выдатных італьянскіх мастакоў — Караваджа і Анібале Карачы, якія стварылі найбольш значныя працы напрыканцы XVI ст. — пачатку XVII ст.
Прадстаўнікі:
- Караваджа
- Анібале Карачы
- Пітэр Паўль Рубенс
- Рэмбрант
- Ван Дэйк
- Франс Хальс
- Дыега Веласкес
- Нікала Пусэн
Архітэктура барока [правіць]
Найбольш яскрава барока выражана ў сакральных пабудовах, касцёльная архітэктура стала духоўна-матэрыяльнай асновай яго фармавання. Характэрнай рысай барока ў архітэктуры з'яўляецца прасторавы размах — замест суразмернай з чалавекам маштабнасці нярэдка ўзнікае перавелічэнне памераў ордэрных формаў, злітнасць, цякучасць складаных, звычайна крывалінейных формаў, наяўнасць шматлікіх скульптур на фасадах і інтэр'ерах.
Да ліку першых твораў архітэктуры, у якіх ужо ясна праяўлялася барока, можна аднесці галоўную царкву ордэна езуітаў Іль Джэзу (Ісуса) у Рыме, пабудаваную архітэктарам Джакома дэ ля Порта ў 1575 годзе.
Прадстаўнікі:
Літаратура, тэатр і музыка барока [правіць]
Для літаратуры барока асабліва характэрны жанры рытарычнай царкоўнай пропаведзі і школьнай драмы, дзе важнае месца займаюць алегарычныя фігуры-персаніфікацыі; самабытна развіваюцца таксама розныя віды сатыры, раман, вялікія і малыя формы метафарычна насычанай паэзіі. У музычным тэатры адбываецца інтэнсіўнае развіццё оперы і балета, а асабліва ў музыцы росквіт больш складанай і свабоднай вакальна-інструментальнай поліфаніі і тэндэнцыі да адасаблення розных жанраў (канцэрта гроса, саната, сюіта ў інструментальнай музыцы).
Беларускае барока [правіць]
Развіццё беларускага барока прайшло тры перыяды: ранняе (канец XVI — першая палова XVII ст.), сталае (другая палова XVII — 30-я гг. XVIII ст.) і позняе, ці віленскае (30 — 80-я гг. XVIII ст.). Пачатак гэтай плыні ў Беларусі звязаны з будаўніцтвам, намаганнямі 1-га ардыната нясвіжскага князя Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, першага ў Рэчы Паспалітай помніка архітэктуры барока — касцёла езуітаў у Нясвіжы ў 1584—1593 гг. па праекце італьянскага архітэктара-езуіта Джавані Марыя Бернадоні.[2] Будынак у агульных рысах паўтарае галоўны ордэнскі храм езуітаў Іль Джэзу ў Рыме і ўяўляе сабой першую ў беларускім дойлідстве 3-нефавую крыжова-купальную базіліку.
Услед за езуіцкім касцёлам ў Нясвіжы ў беларускіх гарадах і вёсках пачынаюць будавацца пампезныя касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Дынамічныя формы іхніх фасадаў, хвалістыя, неспакойныя лініі дэкору, кантрасныя спалучэнні мусілі сімвалізаваць зменлівасць і хуткаплыннасць чалавечага жыцця.
Рысы барока выявіліся таксама ў праваслаўных і ўніяцкіх храмах (Мікалаеўская царква ў Магілёве, базыльянская царква і іканастас у Супраслі, комплекс у Жыровіцах, уніяцкія цэрквы ў Барунах і Княжыцах). Заходнееўрапейскія ўплывы тут сышліся з візантыйскімі і мясцовымі традыцыямі, што надало непаўторнасць асобным помнікам. Самабытна выглядае драўлянае культавае дойлідства на Беларусі.[3]
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барока
| Напрамкі ў заходнім мастацтве | |
|---|---|
| Сярэднявечча | |
| Новы час |
Акадэмізм • Ампір • Барока • Маньерызм • Класіцызм • Неакласіцызм • Рэалізм • Рэнесанс • Ракако • Рамантызм • Сентыменталізм |
| Мадэрнізм |
|
| Сучаснае мастацтва |
Арте повера • Ар брют • Канцэптуалізм • Лэнд-арт • Мінімал арт • Маладыя брытанскія мастакі • Постмінімалізм • Неа-геа • Неапластыцызм • Неаэкспрэсіянізм • Оп-арт • Поп-арт • Сац-арт • Трансавангард • Стакізм |