Партрэт Людвіка Фердынанда Гогенцолерна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партрэт Людвіка Фердынанда Гогенцолерна. Апошняя чвэрць XVIII ст.
Матэрыял Палатно, алей
невядома

«Партрэт Людвіка Фердынанда Гогенцолерна» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў апошняй чвэрці XVIII стагоддзя. Месцазнаходжанне невядома[1].

Імя асобы на партрэце ў анатацыі да здымка ў Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук стаіць са знакам пытання. Параўнанне з партрэтам Людвіка Фердынанда, датаваным 1799 г., аўтарства Жана-Ларана Менье[ru], дазваляе зняць пытанне. Безумоўна, на партрэце з Нясвіжа сапраўды адлюстраваны Людвік Фердынанд Гогенцолерн[ru], сын прынца Аўгуста Фердынанда[ru] і Луізы Брандэнбург-Швецкай[ru]. Узнагароджаны ордэнам Чорнага Арла, які добра бачны з левага боку[1].

Партрэты Гогенцолернаў апынуліся ў Нясвіжы дзякуючы Луізе Прускай[ru], жонцы князя Антонія ІІІ Генрыха Радзівіла, 12-га ардыната Нясвіжскага. Наяўнасць партрэта Людвіка падцвярджаецца вопісам 1939 г. Знаходзіўся ў пакоях старой княгіні[1].

Пасля 1939 г. партрэт трапіў у Мінск, адкуль, верагодна, вывезены ў Германію ў 1944 г. Сучаснае месцазнаходжанне невядома[1].

Зноскі

  1. а б в г Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.