Паставы (археалагічныя помнікі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Паселішча ў Паставах — археалагічны помнік на паўднёвай ускраіне горада Паставы Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на паўночным беразе возера Задзеўскае, на краі першай надпоймавай тэрасы.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 50-70 м, шырыня каля 20 м. Адкрыў і даследаваў у 1980 годзе Э. М. Зайкоўскі. Ускрыта 112 м² плошчы. Культурны пласт каля 0,5 м. Знойдзены крамянёвыя скрабкі, нажы, наканечнікі стрэл, праколкі, кераміка нарвенскай і паўночна-беларускай культур і культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі. Адносіцца да эпохі позняга неаліту і ранняга бронзавага веку, датуецца канцом III — пачаткам II тысячагоддзя да н. э.

Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 317—331.
  • Помнікі археалогіі // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Белта, 2001. — С. 41-44.
  • Пракаповіч, І. М. Ваколіцы Паставаў: помнікі прыроды, гісторыі і культуры з маршрутамі краязнаўчых вандровак / І. М. Пракаповіч. — Паставы : «Сумежжа», 2004. — 60 с. : іл.