Перайсці да зместу

Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый — Пастаянныя прадстаўнікі БССР і Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Беларусь з’яўляецца заснавальнікам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, і беларуская дэлегацыя ў ліку іншых дэлегацый, якія прадстаўляюць першапачатковых членаў Арганізацыі, падпісала ў кастрычніку 1945 года ў Сан-Францыска Статут ААН. Прыняцце Беларусі, якая не з’яўлялася на той момант незалежнай дзяржавай, у глабальную арганізацыю, што стваралася, стала прызнаннем міжнароднай супольнасцю велізарнай ролі, якую адыграў беларускі народ у справе перамогі над фашызмам.

Пастаянныя прадстаўнікі пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Феадосій Мікалаевіч Гразноў (1958—1961)[1]
  2. Павел Яўменавіч Астапенка (1961—1964)[2]
  3. Герадот Гаўрылавіч Чарнушчанка (1964—1967)
  4. Віталь Сцяпанавіч Смірноў (1967—1974)[3]
  5. Герадот Гаўрылавіч Чарнушчанка (1974—1977)
  6. Леанід Аляксандравіч Даўгучыц (1977—1980)
  7. Анатоль Мікітавіч Шэльдаў (1980—1986)
  8. Леў Іосіфавіч Максімаў (1986—1990)[4]
  9. Генадзь Мікалаевіч Бураўкін (1990—1994)[5]
  10. Аляксандр Мікалаевіч Сычоў (1994—2000)[6]
  11. Сяргей Сцяпанавіч Лінг (2000—2002)
  12. Андрэй Вадзімавіч Дапкюнас (2004—2017)[7]
  13. Валянцін Барысавіч Рыбакоў (з 2017)[8]

Зноскі