Генадзь Мікалаевіч Бураўкін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бураўкін Генадзь Мікалаевіч
Імя пры нараджэнні:

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч

Дата нараджэння:

28 жніўня 1936(1936-08-28) (75 гадоў)

Месца нараджэння:

в. Шуляціна, Расонскі раён, Беларуская ССР, СССР

Род дзейнасці:

паэт

Узнагароды:

Ордэн Працоўнага Чырвонага СцягаОрдэн Дружбы народаў

Генадзь Мікалаевіч Бураўкін (28 верасня 1936, в. Шуляціна (цяпер в. Тродавічы) Расонскі раён, Віцебская вобласць), беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч.

Нарадзіўся ў сям'і служачага. 2-ю сусветную вайну перажыў на акупаванай тэрыторыі. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959). Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», у газеце «Літаратура і Мастацтва», быў карэспандэнтам «Правды» па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць». З 1978 Г. Бураўкін — старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. У 1990 атрымаў прызначэнне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН, але у 1993 звярнуўся да старшыні ВС Рэспублікі Беларусь з просьбай аб вызваленні ад гэтай пасады. Пасля вяртання, у 1994—1995, быў намеснікам міністра культуры і друку. У 1995—2001 працаваў у часопісе «Вожык». Жыве ў Мінску.

Першыя свае вершы ён надрукаваў у полацкай абласной газеце ў 1952. Пазней выйшлі яго кнігі «Майская просінь» (1960), «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Варта вернасці» (1978), «Гняздо для птушкі радасці» (1986). Аўтар зборнікаў паэзіі «Узмах крыла» (1995), «Паміж зоркай і свечкай» (2000), кніга «Выбранае» (1998). Вершы канца 20 ст. склалі зборнік паэта «Жураўліная пара» (2004). Надзвычай багатая і разнастайная інтымная лірыка паэта, яна ўключалася ва ўсе яго зборнікі, але асобна сабраная ў кнігах «Пяшчота» (1985) і «Чытаю тайнапіс вачэй» (2001). На вершы Г. Бураўкіна напісана шмат папулярных песень («Белы снег», «Зачараваная», «Матылі», «Малітва» і інш.). У паэта ёсць зборнік песенных тэкстаў «Табе, Беларусь» (1984). «Калыханку» на словы Г. Бураўкіна кожны вечар па тэлебачанні пяюць малым Беларусі. Аўтар двух кніг паэзіі для дзяцей «Тры казкі пра Зая» (1974) і «Сінія арэлі» (1987), дакументальных аповесцяў «Тры старонкі з легенды» (1971), выступае ў друку з нарысамі, публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі. Аўтар сцэнарыяў некалькіх дакументальных фільмаў, двухсерыйнага мастацкага фільма «Полымя» (1974, сумесна з У. Халіпам і Ф. Коневым). Перакладае на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972), Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы за кнігу «Варта вернасці» (1980).


[правіць] Бібліяграфія

  • Тры старонкі з легенды. Штрыхі аднаго лёсу / Г. Бураўкін — Мн.: Белдзяржвыдавецтва, 1971.
  • Кровное: стихи: перевод с белорусского / Геннадий Буравкин. — М.: Советский писатель, 1980. — 127 с.
  • Верю полдню: стихотворения и поэмы: избранное: перевод с белорусского / Геннадий Буравкин; автор предисловия П. Е. Панченко. — М.: Молодая гвардия, 1981. — 192 с.
  • Три страницы из легенды / Г. Буравкин; сокращенный перевод с белорус. Э. Корпачева. — М.: Молодая гвардия, 1983. — 64 с.
  • Варта вірності: вірші та поемі; упорядкування та вступна стаття Бориса Олійника — К., Молодь, 1984. — 126 с.
  • Пяшчота : вершы пра каханне / Генадзь Бураўкін. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1985. — 95 с.: іл.
  • Гняздо для птушкі радасці: вершы / Генадзь Бураўкін. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1986. — 78 с.
  • Выбраныя творы (1956—1985 гг.): у 2 т. / Генадзь Бураўкін; прадмова Рыгора Барадуліна. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1986.
  • Сінія арэлі: вершы: (для ст. школьнага ўзросту) / Генадзь Бураўкін. — Мн.: Юнацтва, 1987. — 126 с.
  • Синие качели: стихотворения, поэмы, 1956—1985: перевод с белорусского / Геннадий Буравкин; предисл. И. Шкляревского. — М.: Художественная литература, 1987. — 382 с.
  • Узмах крыла: новыя вершы / Генадзь Бураўкін. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1995. — 111 с.
  • Конь незацугляны : вершы, жарты, песні / Генадзь Бураўкін. — Мн.: 1996. — 31 с.
  • Выбранае, 1955—1995: вершы. Паэмы («Чужая споведзь», «Хатынскі снег», «Паэма растання»). Казкі. Песні / Генадзь Бураўкін. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1998. — 382 с.
    • Т. 1: Вершы. Паэмы («Хатынскі снег», «Чужая споведзь»). — 319 с.
    • Т. 2: Паэма («Ленін думае пра Беларусь»). Вершы. Казкі. Песні. Пераклады. — 287 с.
  • Паміж зоркай і свечкай: (вершы) / Генадзь Бураўкін. — Мн.: Бацькаўшчына, 2000. — 159 с.: іл.
  • Чытаю тайнапіс вачэй…: вершы пра каханне: (для ст. школьнага ўзросту) / Генадзь Бураўкін. — Мн.: Юнацтва, 2001. — 158 с.
  • Жураўліная пара: вершы канца стагоддзя / Генадзь Бураўкін. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 155 с.

Літ.:

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 345.   Бураўкін Генадзь Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 132.   Бураўкін Генадзь Мікалаевіч // Беларусь : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 136.   Бураўкін Генадзь // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / [пад рэдакцыяй А.В. Мальдзіса]. Мінск, 1992. Т. 1. С. 395-405.   Бураўкін Генадзь Мікалаевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 517.   Быкаў В. Сціплае слова вітання / Васіль Быкаў. Паміж зоркай і свечкай / Рыгор Барадулін // Маладосць. 1996. № 8. С. 213-221.   Бураўкін Генадзь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X   Гніламёдаў У. В. Споведзь пакалення: (Генадзь Бураўкін) / Уладзімір Гніламёдаў // Ля аднаго вогнішча: літаратурна-крытычныя артыкулы / Уладзімір Гніламёдаў. Мінск, 1984. С. 104—125.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах