Паўвостраў Ідзу

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
IzuPeninsulaJpLandsat.jpg
Location IzuPeninsula.jpg

Паўвостраў Ідзу (яп.: 伊豆半島 Ідзу-ханто:?) — паўвостраў у Японіі.

Паўвостраў Ідзу знаходзіцца на ціхаакіянскім узбярэжжы вострава Хансю, на паўднёвы захад ад Токіа, ля падножжа Фудзісан і з'яўляецца часткай нацыянальнага парку Фудзі-Хаконэ-Ідзу. Раней уваходзіў у склад правінцыі Ідзу, цяпер — у прэфектуры Сідзуока. Адлегласць па аўтамабільнай шашы ад Токіа да Нумадзу на заходнім беразе паўвострава складае 103 кіламетры.

Паўвостраў Ідзу лічыцца ўпадабаным месцам адпачынку такійцаў, у першую чаргу дзякуючы наяўным тут тэрмальным крыніцам (ансэн). Тут таксама знаходзяцца базы спартсменаў-нырцоў — у Яватана (яп.: 八幡野?), Ідзу Каё Коэн (яп.: 伊豆海洋公園?) і ў Асэдзакі (яп.: 大瀬崎?). Паўвостраў з'яўляецца найбуйнейшым у Японіі вытворцам хрэна васабі. Мясцовая кухня прапануе шматлікія стравы са смакам васабі. Каардынаты: 34°54′ пн. ш. 138°57′ у. д. / 34.9° пн. ш. 138.95° у. д. (G) (O) (Я)

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.