Паўднёварасійскі саюз рабочых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёварасійскі саюз рабочых
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Расія Адэса, Расійская імперыя
Юрыдычны статус нелегальная арганізацыя
Тып арганізацыі аб’яднанне рабочых
Заснаванне
Дата заснавання 1875
Ліквідацыя
Дата скасавання 1876

Паўднёварасійскі саюз рабочых — першае аб’яднанне рабочых на тэрыторыі Расійскай імперыі і сучаснай Украіны.

Саюз быў створаны ў 1875 годзе як арганізацыя рабочых-металістаў Адэсы па ініцыятыве народніка Яўгена Заслаўскага.

Прадцечай Саюза была каса ўзаемадапамогі адэскіх рабочых. У ліпені 1875 года на сходзе членаў касы быў прыняты статут Паўднёварасійскага саюза рабочых, які выпрабаваў адчувальны ўплыў статута Першага Інтэрнацыянала. На працягу года Саюз пашырыў сваю дзейнасць на Харкаў, Кацярынаслаў, Керч, Мікалаеў, Херсон, Кішынёў і Растоў-на-Доне.

У пачатку 1876 года Паўднёварасійскі саюз рабочых быў разгромлены ахранкай, заснавальнік Саюза Яўген Заслаўскі быў прыгавораны да катаргі, дзе і памёр.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ющенко Ф. О. Південноросійський союз робітників. X., 1971;
  • Итенберг Б.С. Южнороссийский союз рабочих: Возникновение и деятельность. М., 1974;
  • Першина 3. В. Очерки истории революционного движения на юге Украины. Киев—Одесса, 1975.