Пелядзь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пелядзь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Coregonus peled (Gmelin, 1788)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161969
NCBI  107322

Пелядзь[1], Сырок (Coregonus peled) — рыба роду сігаў сямейства ласасёвых атрада ласосепадобных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня да 55 см, маса да 3 (зрэдку да 5) кг. Цела падоўжанае, высокае, цёмна-серабрыстае. Верхняя сківіца даўжэйшая за ніжнюю. На галаве і спінным плаўніку невялікія чорныя плямы. Паміж спінным і хваставым плаўнікамі ёсць тлушчавы плаўнічок.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Чародная рыба. Пашырана ў вадаёмах паўночнай Еўразіі. Мае 3 экалагічныя формы: рачная хуткарослая, азёрная звычайная і азёрная карлікавая (з прыгнечаным ростам). Акліматызавана ў некаторых краінах Еўролы, у азёрах Беларусі (Віцебская вобл.) з 1957.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца зоапланктонам (пераважна ракаладобнымі).

Промысел і гадоўля[правіць | правіць зыходнік]

Аб’ект промыслу і гадоўлі.

Зноскі

  1. Азёрныя рыбы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 48

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]