Пеніс
Палавы член, пеніс, чэляс[1] (лац.: pénis, грэч. Φάλλος phállos) — адзін з вонкавых палавых органаў рэпрадуктыўнай сістэмы мужчыны. Служыць для вывядзення мачы з мачавога пухіра, выкіду спермы, а таксама служыць як капулятыўны орган.
У чэлясе вылучаюць корань (лац.: rádix pénis), цела, або ствол (лац.: córpus pénis) і галоўку (лац.: glans pénis). Ствол чэляса створаны двума пячорыстымі і адным губкавым целамі.
Пячорыстыя і губкавае цела складаюцца з шчыльнай белачнай абалонкі, ад якой ўнутр адыходзяць шматлікія перакладзіны — трабекулы, прамежкі паміж якімі і ўтвараюць «пячоры» або лакуны (лац.: cavérnae).
Эрэкцыя [правіць]
Даўней лічылася, што пры юрлівасці чэляс цвярдзее, паколькі ён надзімаецца паветрам[2]. Насамрэч, пры палавой юрлівасці прыток артэрыяльнай крыві да чэляса павялічваецца, а вянозны адток памяншаецца, з прычыны чаго каверны чэляса запаўняюцца крывёй, і ён павялічваецца ў аб'ёме ў 2-8 разы, становячыся пры гэтым пругкім — так настае эрэкцыя.
Падтрыманне эрэкцыі забяспечваецца памяншэннем вянознага адтоку, якому спрыяюць скарачэнне асобых цягліц (mm. ischiocavernósi — сядалішчна-пячорыстыя цягліцы), якія размяшчаюцца ў кораня чэляса. Па канчатку юрлівасці цягліцы паслабляюцца і кроў, якая запаўняла каверны чэляса, лёгка адцякае, пасля чаго ён памяншаецца да звычайных памераў і становіцца мяккім.
Галоўка чэляса пры эрэкцыі заўсёды застаецца меней пругкай і больш эластычнай у параўнанні з яго целам, што прадухіляе траўматызацыю жаночых палавых органаў.
Зноскі
- ↑ Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский. С.П.Ярошевич, Л.Н.Бойцов, Д.В.Ковалева, П.И.Лобко. - Мн.: Дизайн ПРО, 1998. - 480 с.
- ↑ Мужское достоинство(руск.)