Плавальны пузыр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Плавальны пузыр чырвонапёркі.

Плавальны пузыр — няпарны або парны орган рыб.

Развіваецца як выраст пярэдняй часткі кішэчніка. Выконвае гідрастатычную, у некаторых рыб — дыхальную (дваякадыхальныя, касцявыя ганоіды, мнагапёры), гукавыдаючую і гукаўспрымальную функцыі, а таксама ролю рэзанатара і пераўтваральніка гукавых хваль. У адных рыб плавальны пузыр звязаны з кішэчнікам (т.зв. адкрытапузырныя), у другіх поўнасцю ізаляваны (закрытапузырныя), і рэгуляванне ўтрымлівання газаў у ім ажыццяўляецца пры дапамозе т.зв. чырвонага цела, або авала (густое спляценне крывяносных капіляраў на ўнутранай сценцы); рэгуляцыя ажыццяўляецца рэфлекторна. Аб'ём плавальнага пузыра і суадносіны газаў у ім адрозніваюцца ад саставу атмасфернага паветра і могуць мяняцца.

У некаторых рыб плавальны пузыр адсутнічае (напр., акулы, месяц-рыба і рыбы, якія вядуць првдонны спосаб жыцця: камбалы і інш.).