Рыбы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Рыбы (лац.: Pisces), надклас водных жывёл, для якіх характэрнае жабравае дыханне на ўсіх этапах постэмбрыянальнага развіцця арганізма. Рыбы маюць непастаянную тэмпературу цела, адзін круг кровазвароту, дзвюхкамернае сэрца, скура (як правіла) пакрытая лускай. Рыбы з'яўляюцца раздзельнаполымі. У свеце вядома каля 25 000 відаў рыб.