Пладова-ягаднае віно — напой, прыгатаваны шляхам зброджвання сокаў як дзікарослых, так і культурных пладоў і ягад (журавіны, брусніцы, чорнай парэчкі, маліны, яблыкаў, груш, сліў і інш.) з даданнем вады і цукру.