Брусніцы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Брусніцы
Vaccinium vitis-idaea L..jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Верасакветныя

Сямейства:

Верасовыя

Род:

Ягаднік

Від:

Брусніцы

Навуковая назва

Vaccinium vitis-idaea L.

ITIS   505637
NCBI   180772

Брусні́цы[1] ці Брушніцы[2] (Vaccinium vitis-idaea) — від кветкавых раслін сямейства верасовых.


Змест

[правіць] Апісанне

Шматгадовазялёны кусцік вышынёй 10—30[1] см з доўгім паўзучым карэнішчам, прамастойным ці ўзыходным галінастым сцяблом.

Шарападобныя чырвоныя ці белавата-ружовыя сакавітыя салодкія ягады з прыемнай кіслінай і лёгкім гаркаватым прысмакам даспяваюць у жніўні — верасні (ураджайнасць 150—200 кг/га).

[правіць] Распаўсюджанне

У Беларусі трапляюцца часта ў лясах, хмызняках, на высечках, мохавых балотах.

[правіць] Хімічны склад

Ягады ўтрымліваюць бялкі, арганічныя кіслоты (бензойную, яблычную, лімонную, воцатную, мурашыную, шчаўёвую і іншыя), да 9 % цукроў (фруктоза, цукроза, глюкоза), пекціны, мінеральныя і дубільныя рэчывы, гліказіды арбуцын, вакцынін, вітаміны C, B9, PP, карацін, катэхіны, фітанцыды, антацыяны і іншыя. Брусніцы багатыя марганцам.

[правіць] Ужыванне

Ягады спажываюць свежыя і мочаныя[1] (залітыя вадой ягады захоўваюцца да вясны, бо ўтрымліваюць натуральны кансервант — бензойную кіслату); выкарыстоўваюць у кандытарскай прамысловасці, для квашання капусты. З ягад гатуюць варэнне (у тым ліку з яблыкамі, грушамі), джэм, павідла, марынады, кісель, морс, пасцілу, начынку для цукерак і пірагоў. З брусніц таксама робяць узвары, настойваюць на гатаванай астуджанай вадзе з цукрам і мёдам ці віно. Лісце выкарыстоўваюць як сурагат гарбаты. Даўней нарыхтоўка ягад у запас мела вялікае гаспадарчае значэнне: брусніцы парылі ў гаршках, ссыпалі ў кадушкі і бочкі, дадаючы прыправы; з іх рабілі сок, сіроп, павідла (на мёдзе) і іншыя.

У скандынаўскіх краінах папулярныя як гарнір да мясных страў. Такі ж ужытак мелі і ў беларускай кулінарыі: да смажаніны брусніцы запякалі ў гаршках або варылі ва ўласным саку.

Брусніцы (лісце і спелыя ягады) — каштоўная лекавая расліна: мачагонны, антысептычны, вяжучы, проціцынготны сродак.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  2. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924

[правіць] Крыніцы

  • Белы А. Брусніцы // Праект «Наша ежа»
  • Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах