Плаціна
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Плаціна (лац.: Platinum) Pt — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 78. Адносіцца да сямейства плацінавых металаў.
[правіць] Прыродныя крыніцы
Трапляецца ў самародным выглядзе, у выглядзе сплаваў і злучэнняў. Радовішчы ў ПАР, ЗША, Зімбабве, Канадзе, Калумбіі.
[правіць] Прымяненне
Выкарыстоўваецца ў аўтамабілебудаванні (сплаў плаціны з паладыем — каталізатар дапальвання выхлапных газаў), электроніцы і электратэхніцы (матэрыял электрычных кантактаў), у вытворчасці хімічнага посуду, ювелірных вырабаў, у якасці каталізатару хімічных рэакцый.