Плютэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плютэй
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pluteus Fr., 1836

Сінонімы
Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  68743
EOL  16481
MB  18315

Плютэй[1], Стрэшнік[2] (Pluteus) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Плютэевыя (Pluteaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плютэй аленевы (Pluteus cervinus). Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка мясістая, распасцёртая, часам званочкавай формы, канічная, пукатая, бліскучая, гладкая, часм лускаватая, маршчыністая або рабрыста-паласатая. Скурка на шапцы ад белай да амаль чорнай, часцей — буравата-шэрая. Ножка цыліндрычная, зрэдку патоўшчаная каля асновы, мясістая. Пласцінкі свабодныя, шырокія, ад белага да ружаватага колеру. Споравы парашок ружовага колеру. Пакрывала няма.

Ксерафіты[1]. Растуць на пнях, ламаччы. Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрвеніверасні[1].

Большая частка відаў — ядомыя[1].

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Род налічвае каля 50 відаў. Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]