Пол
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Пол — сукупнасць генетычных, марфалагічных і фізіялагічных асаблівасцей, якія забяспечваюць палавое размнажэнне арганізмаў. У больш шырокім сэнсе пол — комплекс рэпрадуктыўных, саматычных і сацыяльных характарыстык, якія вызначаюць індывіда як мужчынскі ці жаночы арганізм.
Існуе пяць асноўных крытэрыяў пола чалавека:
- Генатыпічная (ганадная, гаметная, гарманальная) — як у клетках сабраны генетычны матэрыял, як спалучаюцца храмасомы (якія спецыфічныя палавыя гармоны секрэтуюцца).
- Фенатыпічная (марфалагічная) — як чалавек выглядае, сукупнасць першасных і другасных палавых прыкмет.
- Псіхалагічная — кім чалавек сябе адчувае.
- Сацыяльная (грамадзянская, акушэрская) — кім чалавека лічыць грамадства.
- Паспартная — што запісана ў дакументах.
У дачыненні да полу часта выкарыстоўваецца запазычанае слова гендэр, якім абазначаюцца сацыяльныя паводзіны мужчын і жанчын, а таксама ўзаемаадносіны паміж імі.