Помнік Алене Фёдараўне Колесавай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Алене Фёдараўне Колесавай
54°19′29″ пн. ш. 29°08′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Крупкі
Скульптар Васіль Уладзіміравіч Палійчук
Архітэктар Валянцін Паўлавіч Занковіч і Леанід Мендэлевіч Левін
Дата заснавання 1967
Дата пабудовы 1967 год
Map

Помнік Алене Фёдараўне Колесавай — помнік у Крупках.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Крупках у 1967 годзе устаноўлены помнік А. Ф. Колесавай. Скульптар В. Палійчук, архітэктары В. Занковіч і Л. Левін.

Апісанне помніка[правіць | правіць зыходнік]

Помнік зроблены з бетона, вышыня скульптуры 2,5 м, стэла 2×8 м. Скульптура пастаўлена на нізкай пліце — стылабаце на фоне хвалепадобнай стэлы, якая нібы зрушана ўлева адносна цэнтральнай восі, што стварае ўражанне дынамікі. Мадэліроўка форм абагульненая. Дэталі адзення — ватоўка, падпяразаная салдацкай папругай, шапка-вушанка, а таксама аўтамат, закінуты за спіну, дапаўняюць вобраз гераіні. У верхнім куце стэлы — інфармацыйны тэкст[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік Колесавай Алене Фёдараўне // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. — Мн., 1987. Кн. 1. — С. 227.
  • Скульптурный памятник Колесовой Е. Ф. // В памяти народной. — Минск, 1970. — С. 54-55.