Помнік байцам антытэрарыстычнай аперацыі (Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Помнік байцам антытэрарыстычнай аперацыі ў Кіеве — помнік, выкананы ў выглядзе ме́ча, які пранізвае карту Расіі. Адкрыты 1 жніўня 2017 года ў Кіеве.

Прысвечаны байцам, якія ўдзельнічалі ў Антытэрарыстычнай аперацыі (АТА). Помнік размешчаны на скрыжаванні праспекта Леся Курбаса і вуліцы акадэміка Каралёва ў Кіеве, яго вышыня складае 2,5 метры.

Па словах арганізатараў, помнік усталявалі, каб ушанаваць памяць загінулых падчас канфлікту на Данбасе байцоў і каб пастаянна нагадваць жыхарам ўкраінскай сталіцы аб цане міру.

Прадстаўнік грамадскай арганізацыі „Вэтэраны АТА“ Яўген Яранцаў распавёў парталу АСН, што памятны знак сімвалізуе будучую перамогу Украіны над агрэсарам[1].

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі