Помнік вызвалення (Талачын)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік вызвалення
54°24′19″ пн. ш. 29°42′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Талачын
Дата пабудовы 1969 год
Map

Помнік вызвалення ці Курган Славы — помнік у горадзе Талачыне. Знаходзіцца на шашы Мінск-Масква, каля перасячэння яе з вул. Леніна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы чэрвеня 1944 года 19-я гвардзейская танкавая брыгада (камандзір гвардыі палкоўнік Г. А. Пахадзееў) 3-га гвардзейскага корпуса 5-й гвардзейскай танкавай арміі 3-га Беларускага фронту разгарнула наступленне ў напрамку Талачына. Прарваўшы моцную абарону ворага, раніцай 26 чэрвеня танкісты ўварваліся ў горад. На яго вуліцах пачаліся цяжкія баі. 19-я гвардзейская танкавая брыгада знішчыла агнявыя кропкі праціўніка, захапіла важнейшыя аб’екты і да 19 гадзін авалодала Талачыном.

У 1969 годзе ў памяць аб вызваленні Талачына ад нямецкіх войскаў быў пастаўлены помнік — скульптурная група: воін і партызан[1].

Зноскі

  1. ПОМНІК ВЫЗВАЛЕННЯ Ў ТАЛАЧЫНЕ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2020. Праверана 12 красавіка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік Вызвалення // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 412.
  • Курган Славы / падрыхт.: В. Бірукоў, І. Пікулік // Наша Талачыншчына. — 2009. — 19 верас. — С. 3.