Помнік землякам (Брадзяцін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік землякам
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Уладзімір Антонавіч Булыга
Архітэктар Юрый Іванавіч Казакоў
Дата пабудовы 1978 год

Помнік землякам — помнік у цэнтры вёскі Брадзяцін Маларыцкага раёна. Размешчаны каля былога сельскага клуба (цяпер дом сацыяльных паслуг). Пастаўлены ў 1978 годзе на ўшанаванне памяці 66 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах, у партызанскай барацьбе ці былі закатаваны гітлераўцамі. Аўтары помніка скульптар У. Булыга і архітэктар Ю. Казакоў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Паміж 2 рознавялікімі бетоннымі пілонамі (вышыня 10 і 7 м) замацаваны прамавугольны блок (вышыня 5 м). На яго фасадным баку ледзь пазначаны плоскія рэльефныя выявы фігур мужчыны, жанчыны і хлопчыка. Выразна акрэслены толькі галовы. Фігуры высечаны ў абагульнена ўмоўнай манеры. Ніжэй выява зліваецца з буйной муроўкай. На бакавой грані — прозвішчы загінуўшых. Каля помніка — выкладзеная бетоннымі плітамі пляцоўка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]