Правінцыя Гільменд
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Гільменд — правінцыя на поўдні Афганістана ля пакістанскай мяжы. На ўсходзе мяжуе з правінцыяй Кандагар, а на паўночным усходзе з Урузган. Асноўнае насельніцтва - пуштуны. У ходзе контртэрарыстычнай аперацыі ў Афганістане тут разгарнуліся найбольш жорсткія баі з талібамі.
Правінцыя Гільменд з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам опіума.
Як паведамляецца ў штогадовым дакладзе аб вытворчасці опіумнага маку ў Афганістане Камітэта ААН па наркотыках (UNODC) за 2007 год, плошча пасадак опіумнага маку ў правінцыі склала 103 тыс. га.