Афганістан
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| د افغانستان اسلامي جمهوری
Ісламская Рэспубліка Афганістан |
||
| герб | сцяг | |
|---|---|---|
|
дэвіз: ' |
||
| геаграфічнае месцазнаходжанне | ||
| дата ўтварэння | ||
| дзяржаўная мова: | Пушту Дары |
|
| сталіца: | Кабул | |
| прадстаўнік дзяржавы: | ||
| кіраўнік дзяржавы: | ||
| плошча: | 652,090 км² | |
| насельніцтва: | 29,863,000 2005 | |
| шчыльнасць насельніцтва: | 46 жых./км² | |
| грашовая адзінка: | Афгані | |
| часавы пояс: | ||
| гімн: | "Suroudi Milli" | |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | ||
| дамен у Інтэрнеце: | .af | |
| міжнародны тэлефонны код: | +93 | |
| карта | ||
![]() |
||
ІСЛАМСКАЯ РЭСПУБЛІКА АФГАНІСТАН (ІРА), Афганістан — дзяржава на Сярэднім Усходзе, у паўночна-заходняй частцы Цэнтральнай Азіі. Мяжуе з Туркменістанам, Узбекістанам і Таджыкістанам на поўначы, з Іранам на захадзе, з КНР на паўночным усходзе, з Пакістанам на поўдні і паўднёвым усходзе. Выхаду да мора не мае. Персідскі заліў находзіцца на адлегласці 500 км ад яго паўднёва-заходняй мяжы. Працягласць меж складае 5421 км. Плошча тэрыторыі 652,2 тысяч кв.км. Сталіца – г. Кабул, буйныя гарады: Кандагар, Мазары-Шарыф, Герат, Джэлалабад. Грашовая адзінка: афгані, афіцыйны курс трымаецца ў межах 50 афгані за 1 долар ЗША (май 2008). Адміністрацыйна Афганістан дзеліцца на 34 правінцыі і 366 павета.Афіцыйныя мовы: пушту і дары. Нацыянальнае свята адзначаецца 19 жніўня - Дзень аднаўленні незалежнасці (з 1919). Новы год у Афганістане пачынаецца 21 сакавіка. Выходны дзень – пятніца.
Клімат кантынентальны, які характарызуецца сухасцю, рэзкімі сутачнымі і гадавымі ваганнямі тэмператур. Сярэднегадавая колькасць ападкаў – 100-300 мм.
Розніца ў часе: паміж Мінскам і Кабулам складае 2:30 у зімовы час і 1:30 хвілін у летні час (напрыклад, калі ў Мінску 12.00, у Кабуле 14:30 у зімовы час).
Змест |
[правіць] Насельніцтва
Колькасць прыблізна – 25 мільёнаў чалавек. Пражывае больш 20 народнасцяў (пуштуны, таджыкі, узбекі, хазарэйцы, туркмены, кызылбашы і інш). Самая шматлікая этнічная група – пуштуны (прыблізна 44 % насельніцтва).
Хуткасьць росту насельніцтва адна з самых высокіх у свеце: 2,97% у 2002 годзе. Асноўныя гарады: Кабул, Герат, Кандагар, Мазары-Шарыф. Сярэдняя працягласьць жыцця: 42,46 гады. 23% насельніцтва жыве ніжэй узроўня беднаты.
Нацыянальны склад насельніцтва (1996):
[правіць] Рэлігія
99% насельніцтва мусульмане: дакладней 74-89% суніты і 9-25% шыіты. Прыкладна ад 30 000 да 150 000 індусаў і сікхаў жывуць у розных гарадах, але большая частка ў Джалалабадзе, Кабуле і Кандагары. Існуе некаторая колькасць іудзеяў, большасць з якіх пакінула краіну ў 1979 пасля Савецкай агрэсіі.
[правіць] Дзяржаўны лад
Юрыдычныя асновы палітычнага працэсу, які праходзіць ў краіне былі закладзеныя ў рашэннях Бонскай і Лонданскай міжнародных канферэнцый па Афганістане (снежань 2001 і студзень 2006 адпаведна) і шэрагу рэзалюцый СБ ААН, прынятых пасля звяржэння радыкальна--фундаменталісцкага рэжыму талібаў у выніку ваеннай аперацыі антытэрарыстычнай кааліцыі на чале з ЗША. У кастрычніку 2004 года адбыліся прэзідэнцкія выбары, па выніках якіх прэзідэнтам Афганістана стаў Хамід Карзай. У студзені 2004 быў прыняты Асноўны закон Афганістана, у верасні 2005 года прайшлі выбары ў вышэйшы заканадаўчы орган – двухпалатную Нацыянальную Асамблею (парламент). У 2006 годзе парламент зацвердзіў міністраў у склад дзеючага ўрада, сфарміраванага Хамідам Карзаем пасля яго ўступлення на пасаду кіраўніка ІРА. Чарговыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Афганістане пройдуць у 2009 і 2010 адпаведна.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй Афганістана судовая ўлада ў краіне прадстаўленая Вярхоўным судом, апеляцыйнымі судамі і судамі першай інстанцыі. Кіраўнік дзяржавы – прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Афганістан – Хамід Карзай (з 2004).
[правіць] Геаграфія
Афганістан – гэта горная краіна без выхаду да мора. Каля 4/5 плошчы займаюць горы. З паўночнага ўсходу на паўднёвы захад цягнуцца горы Гіндукуш, з самым высокім пунктам краіны, гарой Нусзаак (7 455 м), якія паступова пераходзяць у Іранскае ўзвышша, і далей у паўпустыні Рэгістану, паміж якімі знаходзіцца гара Арарат. Клімат складаны, у гарах тэмпература студзеня складае -15°C, а ў ліпені рэдка ўзнімаецца вышэй за 0°C. Лета цяплейшае ў пустынных абшарах на поўдні (вышэй +22°C). Ападкі ў гарах большыя за 1 500 мм, у астатняй частцы краіны 400 – 600 мм, у пустынях 200 мм. Сельскагаспадарчыя землі займаюць каля 12% плошчы, лясы (у асноўным на паўночным усходзе) толькі каля 3%.
Мяжа 5 529 км:
- Кітай – 76км
- Іран – 936 км
- Пакістан – 2 430 км
- Таджыкістан – 1 206 км
- Туркменістан – 744 км
- Узбекістан – 137 км.
[правіць] Эканоміка
Афганістан мае буйныя запасы медзі, прыроднага газу, золата, берылію, змарагдаў, каменнага вугля і солі.
Асноўны від транспарта – аўтамабільны.
Традыцыйныя тавары экспарту: сухафрукты, бавоўна, дываны, каракуль. Асноўны імпарт: прамысловае абсталяванне, бытавая тэхніка, транспартныя сродкі, нафтапрадукты, харчаванне.
Адметная рыса эканомікі апошніх гадоў – павелічэнне ценявога сектара (вытворчасць наркатычных сродкаў). Галоўнай крыніцай прыбыткаў для значнай часткі насельніцтва (не залучанай у наркавытворчасць) краіны застаецца сельская гаспадарка.
Нацыянальная эканоміка Афганістана практычна поўнасцю залежыць ад замежнай дапамогі, таму галоўным напрамкам знешнеэканамічнай дзейнасці Кабульскай адміністрацыі з'яўляецца прыцягненне ў эканоміку краіны міжнародных інвестыцый, фінансавай і эканамічнай дапамогі, якая здзяйсняецца па каналах ААН, прамымі фінансавымі ўнёскамі ў бюджэт, а таксама вялікім лікам замежных няўрадавых арганізацый. Найбуйнейшымі донарамі з'яўляюцца ЗША, Японія, Еўрасаюз, Германія, Сусветны Банк, Азіяцкі банк развіцця, іншыя краіны і міжнародныя арганізацыі.
Афганскім кіраўніцтвам гарантуецца бяспека прадпрымальніцтва, заахвочванне, абарона і гарантыя прыватных інвестыцый, а таксама недатыкальнасць уласнасці.
[правіць] Узброеныя сілы
Узброеныя сілы находзяцца ў стадыі фарміравання, уключаюць у сябе Афганскую Нацыянальную Армію (АНА) і Афганскую Нацыянальную Паліцыю (АНП). Лікавы склад АНА – 50 тыс. чалавек, АПН – 62 тыс. чалавек.
