Прагальнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілюстрацыя сігналаў з розным каэфіцыентам запаўнення D

Прагальнасць (руск.: Скважность, у фізіцы, электроніцы) — адна з класіфікацыйных прыкмет імпульсных сістэм, безразмерны каэфіцыент, які характарызуе перыядычны імпульсны працэс і лікава раўняецца адносіне перыяду паўтарэння імпульсу да яго эфектыўнай працягласці. Адваротная да прагальнасці велічыня, якая часта ўжываецца ў англамоўнай літаратуры, называецца каэфіцыентам запаўнення (англ.: Duty cycle).

Такім чынам, для імпульснага сігнала дзейнічаюць наступныя суадносіны:

дзе S — прагальнасць, D — каэфіцыент запаўнення, T — перыяд імпульсаў,  — працягласць імпульсу.

Прыклад сігнала з прагальнасцю, роўнай двум — меандр.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]