Праліў Мак-Клур

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Праліў Мак-Клур на карце

Праліў Мак-Клур (англ.: M'Clure Strait) — праліў, які аддзяляе астравы Мелвіл, Прынс-Патрык і Эглінтан ад вострава Банкс ў Канадскім Арктычным архіпелагу[1].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Праліў Мак-Клур размешчаны ў заходняй частцы Канадскага Арктычнага архіпелага і з'яўляецца часткай аднаго з маршрутаў праз Паўночна-Заходні праход разам з пралівамі Бароў, Вайкаунт-Мелвіл і Ланкастэр. У англамоўнай літаратуры гэтыя чатыры праліва называюць Parry Channal (праліў Пары). Праліў Пары аддзяляе астравы Каралевы Лізаветы ад астатняй часткі Канадскага Арктычнага архіпелага. Праліў Мак-Клур злучае мора Бафорта, размешчанае на захадзе, з пралівам Вайкаунт-Мелвіл на ўсходзе. У энцыклапедыі Britannica і ў шэрагу іншых англамоўных крыніц праліў называюць усходнім рукавом мора Бафорта [2].

Максімальная шырыня праліва — 140 км, мінімальная шырыня — 88 км. Даўжыня заліва складае 400 км. Максімальная глыбіня 472 м, сярэдняя глыбіня 300 м[3]. Праліў знаходзіцца ў палярнай вобласці і вялікую частку года пакрыты льдамі. Дзякуючы ледаколу навігацыя доўжыцца з жніўня да верасня. Упершыню ледакол прайшоў па праліву ў 1954 годзе, адкрыўшы самы кароткі шлях праз канадскую Арктыку[4]. У 1960 годзе праз праліў прайшла амерыканская падводная лодка USS Seadragon, а ў 1962 годзе - USS Skate[5].

З-за глабальнага пацяплення ў жніўні 2007 гада праліў практычна цалкам вызваліўся ад лёду, упершыню рэальна стаўшы часткай Паўночна-Заходняга марскога шляху. У жніўні 2010 года сітуацыя паўтарылася - праліў цалкам вызваліўся ад лёду, але выхад на захад, у мора Бафорта, застаўся закрыты ледзянымі палямі[6].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праліў Ланкастэр адкрыты англійскім мараплаўцам Робертам Мак-Клурам у 1851 годзе і пазней названы ў яго гонар.

Зноскі