Прысівашская нізіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прысівашская нізіна
Размяшчэнне Крым

Прысівашская нізіна (укр.: Присиваська низовина) — частка Паўночна-Крымскай раўніны, знаходзіцца на поўначы Крыма[1].

Цягнецца ад Перакопскага перашыйка, уздоўж заліва Сіваш да Керчанскага перашыйка, на поўдні пераходзіць у Цэнтральнакрымскую раўніну. Вышыня да 50 м.

Паверхня выраўнаваная, плоская, з асобнымі лагчынамі і неглыбокімі балкамі. Для яе характэрна значная рассечанасць узбярэжжа Сіваша (Краснае возера, Айгульскае возера, Кірлеуцкае возера і інш.). Вялікія нізінныя ўчасткі перыядычна перасыхаюць і пакрываюцца саляной скарынкай.

Пераважаюць цёмна-каштанавыя, лугава-каштанавыя глебы з саланчакамі і саланцамі. Пашырана кавыльна-тыпчакова-палынная і тыпчакова-палынная стэпавая, а таксама палынная і салянкава-сарсазанавая паўпустынная расліннасць.

Для арашэння зямель пракладзены Паўночна-Крымскі канал.

Галерэя
Заліў Сіваш Сажалка ў лагчыне Ландшафт нізіны Айгульскае возера

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кузнецов О. Г. Присиваська низовина // Географічна енциклопедія України: в 3 т. / Редкол.: А. М. Маринич и др. — Т. 3. — К.: Українська радянська енциклопедія, 1993. — ISBN 5-88500-015-8(укр.)