Прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю — прэстыжная ўзнагарода Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў, якая прысуджаецца штогод і ўручаецца з 1929 года. Намінантаў прэміі (не больш за пяць) вылучаюць шляхам тайнага галасавання па спісе дапушчаных фільмаў члены акадэміі, самі з'яўляюцца акцёрамі і актрысамі. Пераможца вызначаецца агульным галасаваннем усіх актыўных пажыццёвых членаў акадэміі.