Оскар
Прэмія Акадэміі кінэматаграфічных мастацтваў і навук (анг. Academy Awards, напаўафіцыйна з 1940-х вядомая як «Оскар», англ. Oscar) — галоўная штогадовая нацыянальная кінапрэмія ЗША, непасрэдна была задумана босам студыі Metro-Goldwyn-Mayer Луісам Б. Маерам. Цырымонія ўручэння «Оскараў» транслюецца ў дзесятках краін у прамым эфіры.
Змест |
Намінацыі прэміі «Оскар» [правіць]
Асноўныя намінацыі [правіць]
У наш час прэмія «Оскар» уручаецца па 24 асноўным намінацыям:
Адмысловыя намінацыі [правіць]
Апроч асноўных намінацый, «Оскары» ўручаюцца таксама і ў спецыяльных намінацыях. Іх уладальнікі вызначаюцца спецыяльна створаным камітэтам Акадэміі і ўручаюцца па-за асноўнай цырымоніяй. У наш час такіх намінацый 6:
- Мемарыяльная ўзнагарода імя Ірвінга Тальберга, якая ўручаецца за выбітны прадзюсарскі ўклад у развіццё кінавытворчасці
- Гуманітарная ўзнагарода імя Джына Хершолта, якая ўручаецца асобе, так ці інакш звязанай з кінематографам, за выбітныя гуманістычныя дасягненні
- Ганаровы «Оскар», які ўручаецца за выбітны ўклад у развіццё кінамастацтва і за заслугі перад Акадэміяй
- «Оскар» за навуковыя і тэхнічныя дасягненні і за мастацкія фільмы, які прысуджаецца фільмам, пастаўленым студэнтамі кінавну ЗША.
Састарэлыя намінацыі [правіць]
У першыя гады існавання Оскара рэжысёры намінаваліся па дзвюх катэгорыях — лепшы рэжысёр драмы і лепшы рэжысёр камедыі. Аналагічна, на «лёгкую» і «сур'ёзную» падраздзялялася і праца кампазітараў. З 1930-х па 1960-я гады прэміі за лепшы фільм, а таксама лепшую працу мастака і дызайнера па гарнітурах асобна ўручаліся за чорна-белае і каляровае кіно. Таксама ў розныя гады існавалі і намінацыі, якія цяпер трывала адышлі ў нябыт:
- Лепшы памочнік рэжысёра — з 1933 па 1937
- Лепшая харэаграфія — з 1935 па 1937
- Лепшыя тэхнічныя эфекты — у 1929
- Лепшая музыка — адаптацыя ці аранжоўка
- Лепшы каляровы кароткаметражны фільм — з 1936 па 1937
- Лепшы кароткаметражны фільм, зняты ўжывую на 2 бабіны — з 1936 па 1956
- Лепшы наватарскі кароткаметражны фільм — з 1932 па 1935
- Лепшая арыгінальная літаратурная першакрыніца — з 1929 па 1956
- Лепшыя тытры — у 1929
- Лепшая ўнікальная і мастацкая якасць выканання — у 1929
- Моладзевая ўзнагарода Акадэміі — з 1934 па 1960
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт Амерыканскай кінаакадэміі(англ.)
- Афіцыйны сайт апошняй цырымоніі «Оскар» (eng)(англ.)
- База даных па ўсіх намінантах і пераможцам(англ.)
- Як вырабляюць оскараўские статуэткі(руск.)
- Кінапрэмія «Оскар»(англ.) на сайце Internet Movie Database
Оскар на Google Earth (1958—2008) Google Maps KMZ (файл метак KMZ для Google Earth)