Пётр Андрэевіч Горскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Андрэевіч Горскі
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1874(1874-06-10)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Месца смерці
  • невядома
Дзеці Андрэй Пятровіч Горскі[d]
Род дзейнасці урач, гігіеніст, ваенны ўрач
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар

Пётр Андрэевіч Горскі (10 чэрвеня 1874, в. Валок, Харкаўская губерня — ?) — беларускі ўрач. Доктар медыцыны (1910)[1].

Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію  (руск.) ў Пецярбургу ў 1898 годзе[1].

Працаваў ваенным урачом у Бабруйску.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў санітарны стан Бабруйска, фізічнае развіццё, здароўе насельніцтва Бабруйскага павета. Сфармуляваў прапановы аб паляпшэнні санітарнага стану, развіцця медыцынскай дапамогі і ўвядзенні санітарнага надзору ў Бабруйску[1].

Асобныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • К характеристике физического развития населения Бобруйского уезда Минской губернии. По данным призывных списков воинского присутствия за 1874—1899 гг.: дис. … д-ра медицины / П. А. Горский; [Имп. Воен.-мед. акад.]. — СПб., 1910. — 145 с.: табл.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Сын Пятра Горскага, Андрэй Пятровіч Горскі  (руск.), стаў вядомым расійскім мастаком.

Зноскі

  1. а б в Горский Пётр Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 165. — 737 с.