Пётр Заборскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Заборскі
Месца нараджэння
Дата смерці 1665
Род дзейнасці кафляр, чаканшчык, ювелір

Пётр Заборскі (сапр. Іванаў; ? — 1665) — майстар-цаніннік, чаканшчык і ювелір. Паходзіў з Беларусі. У 1658—1665 гадах узначальваў арцель беларускіх майстроў (І. Максімаў, С. Палубес, Ф. Чука і інш.), якія стварылі вонкавае ўбранства і аздабленне інтэр’ера Васкрасенскага сабора Новаіерусалімскага манастыра (каля г. Істра Маскоўскай вобласці) шматкаляровымі паліванымі кафлямі[1].

Зноскі

  1. Заборскі Пётр // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]