Піраміда Джосера
Прыступкавая піраміда Джосера ў Сакары — найстаражытная буйная каменная пабудова, што захавалася ў свеце. Пабудавана Імхатэпам ў Сакара для пахавання егіпецкага фараона Джосера каля. 2650 г. да н.э.
Форма піраміды [правіць]
Гэтая шасціпрыступкавая піраміда (памерамі 125 на 115 м і вышынёй прыблізна 62 м) была першай пірамідай ў Старажытным Егіпце. Да цяперашняга часу піраміда Джосера захавалася ў добрым стане, хоць за мінулыя тысячагоддзі яна апынулася крыху занесеная пяском, так што яе памеры складаюць на сённяшні дзень 121 × 109 м, а вышыня 61 м. Складаецца з шасці прыступак (колішніх мастаба), выкладзеных з асобных каменных блокаў без сувязнага раствора.
Гістарычная і мастацкая каштоўнасць [правіць]
Архітэктарам піраміды і размешчаных каля яе памінальных храмаў быў дойлід Імхатэп. Стылі і формы, знойдзеныя ў працэсе будаўніцтва гэтай піраміды, сталі узорам для пераймання і далейшага развіцця каменнага будаўніцтва не толькі ў Старажытным Егіпце, але і ў іншых рэгіёнах старажытнага свету. Піраміда фараона Джосера стала адным з першых значных будынкаў у архітэктуры Егіпта, звязаных з памінальным культам.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Піраміда Джосера