Пісуар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пісуар

Пісуар (фр.: Pissoir) — разнавіднасць унітаза толькі для мачавыпускання. Распаўсюджаны ў грамадскіх туалетах. Вырабляецца з санфаянса, радзей з эмаліраванага металу, пластмасы, нержавеючай сталі.

Пісуар для жанчын[правіць | правіць зыходнік]

З улікам асаблівасцяў анатоміі бываюць як мадэлі, прызначаныя для мужчын, так і (радзей) для жанчын. Пры ўстаноўцы такой сантэхнічнай прылады прадугледжана, што яно дазваляе мачыцца, не дакранаючыся целам унітаза і не згінаючыся, што дапамагае жанчынам, хворым на артрыт. Шырокага распаўсюджвання жаночыя пісуары не атрымалі з-за відавочнай нязручнасці і няўмення жанчын імі карыстацца, што не дапамагае падтрыманні чысціні ў туалеце.