Радыус-вектар
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ра́дыус-ве́ктар пункта ў прасторы – гэта вектар, які злучае пачатак каардынат з гэтым пунктам і накіраваны да яго.
Каардынаты пункта з'яўляюцца каардынатамі яго радыус-вектара. Такім чынам, радыус-вектар адназначна ідэнтыфікуе пункт у прасторы. Абсалютная велічыня радыус-вектара складае адлегласць пункта ад пачатку каардынат.
У трохмернай простакутнай дэкартавай сістэме каардынат радыус-вектар можна запісаць наступным чынам:

дзе x, y, z - каардынаты (абсцыса, ардыната і апліката) пункта, а
,
і
- орты адпаведных каардынатных васей.
Таксама радыус-вектар можна запісаць як

Тут r - велічыня радыус-вектара, а
- яго орт. Такі запіс адметны тым, што ён прадстаўляе вектар як здабытак двух множнікаў, першы з якіх характарызуе яго велічыню, а другі - напрамак.