Размовы:Аляксандр Васілевіч Назарэнка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

"Імкнецца да ліквідавання адрыву навукі аб сярэднявеччы Русі ад медыевістыкі і візантыністыкі." -- ці ён хоча ліквідаваць адставанне, ці адасобленасць? Yury Tarasievich 19:46, 6 February 2007 (UTC)

Адставанне, вынік якога адасобленнасць. --MaximLitvin 19:55, 6 February 2007 (UTC)
Усё роўна не разумею. Адасобленасць гэта калі трактуюць асобна. Адставанне гэта калі мала ведаюць. Хіба што дайце крыніцу гэтай характ-кі? Yury Tarasievich 20:03, 6 February 2007 (UTC)
Зноў пагутарым :( Мала ведаюць - пакуль нават з факталагічным матэрыялам не разабраліся, таму трактуюць на нізкім ўзроўні, аднабока - адстаюць у методыцы гістарычнага даследвання. Калі, напрыклад, палякі ўжо разабрался з фактамі ў сваёй гісторыі і ў іх гістрачныя даследванні ідуць ужо з боку права і іншых смежных навук - разбіраюцца ў дробязях і знаходзяць шмат новага, то у нас пакуль не разабраліся па персаналіях, ху іс ху ў нашай гісторыі, што, дзе і калі было. Якая тут характэрыстыка. Трэба крыніцу слоў Назаранкі даць? --MaximLitvin 20:21, 6 February 2007 (UTC)
Добра, вось словы Назаранкі з анатацыі ўзначальваемага ім праекту ў ІАГ РАН:
"Проект “Россия (Русь) и страны Центральной Европы в IX-XV вв.” Открыт в декабре 1999 г. Проект предполагает изучение политических, торговых, этнокультурных, церковных взаимосвязей между (Древне)русским государством и центральноевропейскими странами (Германией, Польшей, Венгрией, Чехией) указанного периода с упором на междисциплинарный подход, а также исследование типологических схождений между ними в области общественного устройства. Одной из главных целей проекта является также усвоение наукой о русском средневековье современных постановок проблем, методик и инструментария, развиваемых в западной медиевистике." Падкрэслена мной, калі трэба магу зайсці гэтую анатацыю ў інтэрнэце, каб кожны ў свае вочы мог прачытаць. --MaximLitvin 21:23, 6 February 2007 (UTC)
Спакайней. :) Мне сапраўды не было ясна, "хто на кім стаяў". Зараз парадак. Гл. тэкст. Yury Tarasievich 07:24, 7 February 2007 (UTC)
Ага, толькі "навука аб сярэднявечнай Русі" і "медыевістыка" (т.б. "навука аб сярэднявечнай Еўропе") гэта две розныя навукі. Як раз школа медыевістыкі ў СССР і Расіі адна з мацнейшых у свеце, асабліва пачынаючы з А.Я. Гурэвіча (ёсць, нават, т.з. "фенамен Гурэвіча").--MaximLitvin 07:39, 7 February 2007 (UTC)
Мне не вядомая ніякая асобная навука "аб сярэднявечнай Русі" (пар. ru:Медиевистика), а ў цыт. фрагменце з Назаранкі добра відаць, што ўяўнае проціпастаўленне "навукі..." і "медыевістыкі" чыста стылістычнае. Yury Tarasievich 08:28, 7 February 2007 (UTC)
Ну, а што я мушу ў гэтым выпадку рабіць? Давайце і візантыністыку выкрэслім, як неіснуючаю. Нешта я стаміўся. --MaximLitvin 09:08, 7 February 2007 (UTC)

арф.: Імя па бацьку і Прозвішча?[правіць зыходнік]

ВасілЕвіч ці не правільней? --Максім Л. 19:20, 22 Студзень 2010 (UTC)