Размовы:Беда Вялебны

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ці дарэчнае "е" ў перадачы такіх імёнаў? Яго ж і па-руску чытаюць (а часам нават пішуць!) праз "э". Ня станем жа пісаць, напрыклад, "Ізабелла". AntonBryl 09:21, 1 Кастрычнік 2007 (UTC)

А ў чым праблема? Літ. традыцыя правапісу не прадугледжвае пісання Э пасля зубных-губных, апроч Д,Т у іншаземных словах. Што ёсць ад гэтага адступленняў у сучасных публікацыях, дык гэта анархія і... рускі ўплыў. Акадэмічна гэта не замацавана. Yury Tarasievich 10:17, 1 Кастрычнік 2007 (UTC)

Калі мала нормы і літ. традыцыі, то ёсць аглядны нарыс у складзе кнігі "Тэорыя і практыка тэрміналогіі..." (цытаты гл. у тарашкевіца). Фанетыка літ.мовы наогул не ўтрымлівае гуку Э, толькі Е, а пасля велярызаваных знаходзіцца Е, толькі ў ацверджаным варыянце. Артыкуляцыйная база бел. мовы наогул характарызуецца ненапружанасцю вымаўлення (усякая праца па бел. фанетыцы).

Хм. Па слоўніку Крапівы: бэлька, бэжавы, бэз, разбэшчаны, фанабэрыя, этц. Да запазычанняў: літару beta той жа слоўнік прапануе называць бэта, нотабене - нотабэна, оберек - абэрак. Можна б для цікавасці падняць яшчэ БелСавЭнцыклапедыю, але ў мяне тут няма. AntonBryl 10:46, 1 Кастрычнік 2007 (UTC)
Усё названае класіфікуецца акадэміяй як "даўнія запазычанні з польскай мовы". Яшчэ, напр., вэлюм, вэксаль, гэблік. Гэта не робіць надвор'я. Yury Tarasievich 10:59, 1 Кастрычнік 2007 (UTC)
Г.зн. фанетыка літ. мовы ўсё ж утрымоўвае гук "э" :) А калі сур'ёзна, то я б усё ж пашукаў БелСЭ, калі ў вас ёсць да яе доступ. Агульнае ўражанне, што гэта такая ж кабінетная норма, за ганак кабінету не выходзіўшая, як паўсюднае "эканне" Саўкі і Ко. AntonBryl 11:18, 1 Кастрычнік 2007 (UTC)
Не, *фанетыка* не ўтрымоўвае — паводле манаграфіі Падлужнага. А тое, што вы кажаце, *правапісная* норма.
БелСЭ маецца, і скажу, што гэта — па-за яе ідэалогіяй — вельмі якасная і акуратная энцыклапедыя, як тэкстава, так і паліграфічна. Нават фармат зручны (менш за А4, дзве калонкі), не тое, што БелЭн, ЭГБ або, баранібожа, ЭВКЛ. Апроч таго, гэта крыніца даволі якаснай тэрміналогіі, асабліва тэхнічнай. Yury Tarasievich 11:31, 1 Кастрычнік 2007 (UTC)
І як там пішацца, скажам, імя "Ізабэлла", ці "Арабэлла", ці яшчэ нешта таго ж кшталту? (БелСЭ ведаю, была ў мяне ў Мінску, але зараз жа я ў Італіі, шматтомнікі не пацягнеш за сабою) AntonBryl 11:37, 1 Кастрычнік 2007 (UTC)
Ізабела, Арабела. Каравела. Дарэчы, бэта як назва літары ў алфавіце. Адкуль два Л? Жанна не паказальнік, гэта тыповая савецкая карэкцыя-анамалія, дзеля няпэўных прычын. Yury Tarasievich 11:45, 1 Кастрычнік 2007 (UTC)
Добра, здаюся :) Два "л" - выключна каб перадаць "зыходны выгляд" таго, што трэба транслітэраваць, так яно канешне адно ў кожным разе. AntonBryl 11:54, 1 Кастрычнік 2007 (UTC)