Размовы:Вялікае Княства Маскоўскае

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дарэчы, крыніцы (аказіянальныя, не фундаментальныя) ёсць, не ведаю, ці чаго вартыя — справаздача аб быцці ў палоне князя Палубінскага з часоў Лівонскай вайны. У цытаце звяртання да таго Івана IV: "...32 гады рускаму царству... казанскаму царству... астраханскаму царству". Yury Tarasievich 09:38, 5 Снежань 2007 (UTC)

Вартая, бо сведчаць - Палубінскі пераказваючы словы Івана назваў Маскоўскую дзяржаву "рускім царствам", але што насамрэч казаў Іван невядома, у якім сэнсе "рускае" меў Палубінскі невядома (мо ў звычайным тады "праваслаўнае") і пад. --MaximLitvin 10:36, 5 Снежань 2007 (UTC)
Там, дзе бачыў днямі (забыў, але пашукаю), гэтыя словы былі запісаныя як цытата (у двукоссях), у сэнсе "пахвальбы" храналогіяй царства, і нават здаецца з вялікай літары (Рускаму царству 32 гады, к(К?)азанскаму столькі гадоў, а(А?)страханскаму столькі гадоў), дзей, чаго пратэстуеш выказваць мне знакі пашаны, князю Палубінскі. Але гэта, здаецца, не было акадэмічнае выданне, і не скан з яго. Yury Tarasievich 11:13, 5 Снежань 2007 (UTC)
  • Вось яно (пра палон я з галавы наблытаў, але акадэмічнасць перадачы тэксту трэба праверыць):
Послание Ивана Грозного князю Полубенскому. Такая грамота послана от государя из Пскова с князем Тимофеем Романовичем Трубецким во <...> к князю Александру Полубенскому.
<...>
...мы, великий государь, царь и великий князь Иван Васильевич всея Руси <...>, оповещаем думного дворянина княжества Литовского, князя Александра Ивановича Полубенского, дудку, пищалку, самару, разладу, нефиря, о нашем царском повелении.
<...>
Писано в нашей вотчине, в доме св. Троицы и великого государя Всеволода-Гавриила из двора нашего боярской державы в городе Пскове в 7085 году, 9 июля (9 июля 1577 г.), на 43-й год нашего государства, на 31-й год нашего Российского царства, 35-й год - Казанского, 24-й год - Астраханского.
А на подписи к грамоте написано: почтенному дворянину великого княжества Литовского, князю Александру Ивановичу Полубенскому, дудке, вице-регенту бродячей Литовской земли и разогнанного Ливонского рыцарства, старосте Вольмерскому, шуту.
«Труды X археологического съезда в Риге» , 1896 год. Издано в Москве в 1900 году, том III, стр. 117-138.
Стыль які, а? Адразу ясна, адкуль у нашы дні. :)) Yury Tarasievich 11:31, 5 Снежань 2007 (UTC)
За такім выданнем можа быць і не "Российского", і не "царства" (верагодней у арыгінале "Рускаго государства*" *-т.б. валадарства, і тое сумніўна), буду удакладняць. --MaximLitvin 15:21, 5 Снежань 2007 (UTC)

Пра што артыкул?[правіць зыходнік]

Вялікае Княства Маскоўскае [...] феадальная шматэтнічная дзяржавы канца XV — 1-ай чвэрці XVIII ст., у якой вакол Вялікага княства Маскоўскага былі аб'яднаныя паўночна–ўсходнія землі колішняй Русі. Я так разумею, што мелася на увазе Рускае царства? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:30, 20 жніўня 2013 (UTC)

Незалежнае гледзішча[правіць зыходнік]

… яго не назіраецца. Як ні глядзець на артыкул — "злева", "справа", хоч перпендыкулярна, хоч патрыёт я, хоч "агент Масквы". А… крыніцы… а дзе яны? Зноскі на сцверджанні, даты — ну, пра гэта й пытацца смешна. Напэўна, прасцей пашукаць, адкуль "творча перапісана", ды лянота пакуль. Эхх… капцы, акром Альгерда, усе супраць "кансалідацыі" былі, адно ворагі. Як толькі хоч неяк папырхацца здолелі трошкі пры такіх варунках… Ryčard Humel (размовы) 06:08, 2 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

Няхай і ў "Процістаянні з ВКЛ" (падраздзел, які я сам і вылучыў), але чы не замнога ў артыкуле нават не пра процістаянне, а пра само наша Княства? Тут багата правіць варта б… Ryčard Humel (размовы) 06:34, 2 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]