Размовы:Галоўная старонка/пясочніца

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Выглядае, што градыент справа замест аранжавага мае стаць блакітны, а вось іконкі варта захаваць актуальныя. --JerzyKundrat (размовы) 19:26, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]

я вырашыў зрабіць як у нас колеры, магу вярнуць блакітны. У прынцыпе старонка гатова. Plaga med (размовы) 21:10, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Зроблена. --JerzyKundrat (размовы) 21:49, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
А чаму вярнулі старыя значкі для Дзень у гісторыі і Актуальныя падзеі? Мне здаецца, што прапанаваныя мной больш стандартызаваныя, усе значкі маюць контур а гэтыя два — не маюць. Plaga med (размовы) 22:05, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Прапаную выкарыстоўваць або акруглыя значкі або значкі без контуру. Альтэрнатывы ёсць на commons. Калі няма — зраблю або адшукаю. Plaga med (размовы) 22:10, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Вось варыянты без контуру:
Файл:Crystal Clear action bookmark.svg, Файл:Text-questionmark.svg, Файл:Newspaper Cover.svg/Файл:Internet-news-reader.svg, Файл:Wikimedia-logo.svg, Файл:Accessories-dictionary.svg/Файл:Nuvola apps kpdf2.svg/Файл:Applications-category-tree-info.svg/Файл:Nuvola apps tree question.svg/Файл:Symbol category class.svg Plaga med (размовы) 22:38, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
некалі лічбы на календары Супольнасць высмеела, па-мойму й так усё круглявае, на апошнім узроўні ёсць прапанова зламаць рытм. --JerzyKundrat (размовы) 22:59, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
ёсць іншыя варыяцыя акруглыя з календаром і без лічбаў. Plaga med (размовы) 23:04, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
рашаць задачу з акружнасцямі ўвесь час нек выглядае надта па-праграмісцку, паламаць рытм — мастацкі прыём. Але не настойваю, што маю рацыю ў гэтай дыскусіі. --JerzyKundrat (размовы) 23:07, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
контуры выглядаюць як лішні элемент усё ж, хоць пытальнік і сімпатычны. аранжавы колер у значках адсылае да традыцый афармлення ГС. --JerzyKundrat (размовы) 23:09, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
мне ўсё роўна, акружнасці ці не, мне галоўна, каб дызайн быў паслядоўны, бо калі ў адным месцы акружнасці, а ў другім — не, то выглядае цяп-ляп. Plaga med (размовы) 23:10, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
праўце смела. --JerzyKundrat (размовы) 23:12, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]

праект «тарашкевіцай» па-мойму больш слушна, бо класічны правапіс хутчэй у нашым раздзеле. --JerzyKundrat (размовы) 21:56, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]

ёсць назва «акадэмічны правапіс», «літаратурны правапіс». У публічнай прасторы звычайна пад класічным правапісам маецца тое, што тут называюць тарашкевіцай. Больш аргументацыі выклаў на старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання#Тарашкевіца → Беларускі класічны правапіс Plaga med (размовы) 22:00, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
раздзел Вікіпедыі называецца беларуская (тарашкевіца), гэта і маем прымаць як аўтарытэт. --JerzyKundrat (размовы) 22:38, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Спадар Maksim_L., адтуль да нас перасылка, як выглядае, знікла? --JerzyKundrat (размовы) 22:45, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Пан @Jerzy, у шапцы яе там ніколі не было. -- Максім Л. (размовы) 22:49, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Дык а дзе яна там ёсць? --JerzyKundrat (размовы) 22:50, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Думаю, што калі там няма на нас спасылкі, то не трэба крыўдзіцца і адразу прыбіраць спасылку ў нас. Трэба ж нейк вышэй гэтага быць, тарашкевіца ж — не нейкая там другая, чужародная мова. Plaga med (размовы) 22:54, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
@JerzyKundrat толькі верхняя інтэрвікі. --- Максім Л. (размовы) 22:54, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
я за ўсталяванне сіметрыі ў гэтым выпадку, заадно й прадмет напружанай дыскусіі страцім. --JerzyKundrat (размовы) 22:56, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
@Maksim_L., вось версія, калі спасылка яшчэ была, так што яе страта стала вынікам абнаўленняў. --JerzyKundrat (размовы) 23:02, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Лічу што было б прыгожа прапанаваць калегам з другога раздзелу вярнуць спасылку, а не прыбіраць у нас. Не бачу сэнсу прыбіраць і канфрантаваць. Plaga med (размовы) 23:09, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
прапануйце, і дэдлайн варта было б акрэсліць. --JerzyKundrat (размовы) 23:12, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Думаю дэдлайн — гэта ўжо нейкая ультыматыўная фармулёўка. Не трэба быць такімі агрэсіўнымі, можна дамовіцца. Plaga med (размовы) 23:26, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Дэдлайн можна калегам і не выстаўляць, але на ўвазе трэба яго мець. --JerzyKundrat (размовы) 23:33, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
@Plaga med, БКП -- выключна саманазва. Назва "тарашкевіца" таксама сумнеўная, але такую заяўку падалі на ISO-код. Так гэта толькі адна з альтэрнатыўных арфаграфій, як мы і пішам. -- Максім Л. (размовы) 22:53, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Не хочацца паўтараца, але ў маім асяроддзі пасля слова «тарашкевіца» ідзе «наркамаўка» і пачынаецца варожы дыскурс, звязаны з палітыкай. Людзі стараюцца выкарыстоўваць «класічны правапіс» і «акадэмічны правапіс» для нейтральнасці. Ніколі не бачыў, каб людзі не разумелі, што маецца на ўвазе пад «беларускі класічны правапіс». Можа выглядае кампліментарна і адсылае да БКП, але паўтаруся, што гэта з’ява шырэйшая за БПК і Вікіпедыю. А назва «класічны правапіс» сустракаецца ў АК. Plaga med (размовы) 22:59, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Супрацьпастаўленне, свой "класічны" і няправільны "наркамаўка", прыдумаў адзін чалавек. Якраз пасля слова "клясычны" і і ідзе "наркамаўка", а да Тарашкевіча пытанняў няма як па мне. -- Максім Л. (размовы) 23:05, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
"Акадэмічнага" мы быццам заўсёды ўнікалі, проста беларускі правапіс, актуальны) -- Максім Л. (размовы) 23:06, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
прапаную абмеркаванне пра тарашкевіца/класічны правапіс працягнуць на старонцы Да перайменавання. Тут, каб не марудзіць, можна вярнуць варыянт «на тарашкевіцы» а потым, калі раптам вырашымся змяняць назву, то зменім. Гэта не пытанне дызайну старонкі. Plaga med (размовы) 23:07, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
  • Пытанне: Чаму блокі "Тэмы" і "Вікіпраекты" зялёныя? Калі пазбавіліся аранжавага, мо зрабіць тады ўжо ўсе блокі адным колерам?
  • Далей ідуць заўвагі (на мой густ мамкінага дызайнера):
    • У блокаў завялікі border-radius. Дастаткова 0.5em. Але ўвогуле мне больш падабаюцца блокі з ценем, як у французкай вікі.
    • Шапка зусім няўдалая. Слова "Зборы" накладваецца на шэры пераплёт кніжкі і таму дрэнна ўспрымаецца. Пад "Парталы" прагал, а "Вітаем у Вікіпедыі" наадварот нібы прыляпілася да нізу. Трэба іх выраўняць вертыкальна па цэнтры. --Авадзень (размовы) 23:28, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]

Закругленні рамак выглядаюць лішнімі. Вышыню выяў на пачатку назваў блокаў, можа, лепей было б выраўняць з вышынёй каляровых палос. А гэтыя выявы наогул патрэбныя? Можа, лепей імкнуцца да прастаты і меншай каляровасці, яркасці і стракатасці, як у АнглВікі напрыклад. --Максім Л. (размовы) 23:36, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]

Або ў Нідэрландскай. -- Максім Л. (размовы) 23:38, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Выявы ў загалоўках "Вікіпраекты" і "Тэмы" залішнія, бо зліваюцца з тымі, што ў целе блокаў. --JerzyKundrat (размовы) 23:41, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Мо й праўда не эксперыментаваць, а строгае афармленне зрабіць, без іконак увогуле. Падтрымаю тое, што напісаў Максім Л.. Градыент у такім разе злева не мае закругляцца. --JerzyKundrat (размовы) 23:55, 21 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Можна прыбраць значкі як у большасці вікі, я не супраць, мабыць так дызайн будзе выглядаць сучасней і сур’ёзней. Акругленні і выраўнаванні можна паправіць у {{Галоўная старонка/styles.css}}. Праўце смела! Plaga med (размовы) 00:08, 22 лютага 2024 (+03)[адказаць]

Вікіпраекты[правіць зыходнік]

Мне падабаецца як вікіпраекты аформлены ў вікіпедыі на путунхуа (zh). Гэта апцыянальна, але было б нядрэнна на галоўнай падаць інфармацыю, што такое вікіпраекты. Што ёсць фонд які хосціць іншыя праекты, даць чорны лагатып Вікімедыі. Plaga med (размовы) 02:05, 22 лютага 2024 (+03)[адказаць]

Праз іерогліфы мала што зразумела, вядзецца пра кампактнейшае размяшчэнне ў некалькі калонак? Як гэта будзе выглядаць у мабільнай версіі -- не ясна, у нас зараз, як разумею, колькасць праектаў у радку залежыць ад шырыні экрана. Так то, вядома, кампактней -- лепей. У АнглВікі лішніх піктаграм няма, пра фонд Вікімедыя напісана толькі тэкстам пад загалоўкам. Па-мойму, як меней міргалак, шабуршалак, шрыфтоў, стыляў і дэкаратыўных элементаў, то толькі лепей. -- Максім Л. (размовы) 11:52, 22 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Тэкст можна зрабіць як на ру і украінскай вікі. Калонкі можна пакінуць як ёсць, я іх аптымізаваў пад мабільныя прылады. Мне больш афармленне лагатыпа Вікімедыі падабаецца, як аддзелены гэты падвал ад усяго астатняга. Па сутнасці тое ж самае, што на ру вікі, але крыху зграбней выглядае. Plaga med (размовы) 14:06, 22 лютага 2024 (+03)[адказаць]

Шаблон для Выявы дня[правіць зыходнік]

Можа яшчэ атрымаецца прыкруціць да нас шаблон з Вікісховішча commons:Template:Potd, менавіта ў варыянце дзе ў апісанні выявы для будзе "+/−[be], +/−[en]". Так бы і напаўняліся беларускія подпісы ў Вікісховішчы, і ў нас бы не было патрэбы думаць пра падтрыманне гэтага блоку, выбар выяў для яго. Некалькі разоў спрабаваў разабрацца, яно быццам не мусіць быць дужа складана зрабіць, але нават элементарных ведаў у кодзе мне не хапае. -- Максім Л. (размовы) 13:22, 22 лютага 2024 (+03)[адказаць]

Я супраць такой ідэі, бо страцім беларусацэнтрызм. --JerzyKundrat (размовы) 14:18, 22 лютага 2024 (+03)[адказаць]
@JerzyKundrat, можна прадугледзіць магчымасць падстаўляць калі трэба ўласныя выявы. А так каб яно функцыянавала самастойна. -- Максім Л. (размовы) 10:01, 23 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Гляджу прыклад украінскай Вікі. Яны дадаюць апісанні да выяў на Вікісховішчы і праз бота uk:Користувач:KanzatBot імпартуюць выяву і апісанне ва ўкраінкую Вікіпедыю, каб потым падцягваць на патрэбную дату інфу + ёсць прыгожы прагляд усіх выяў дня з 2007га года, я так разумею то ўсё імпартавана са Сховішча. На англ вікі дарэчы ідзе свая падборка выяў на дзень. Думаю, што можна было б паспрабаваць інтэгравацца і ўжо праз команс прапаноўваць свае якасныя выявы, у тым ліку звязаныя з Беларуссю. Мне тут падабаецца, што ўсё аўтаматызавана і выглядае даволі проста для падтрымкі супольнасцю, дастаткова перакласці апісанне — і гатова. Plaga med (размовы) 14:23, 22 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Зрабіў пясочніцу, але там галоўнае — гэта бота наладзіць Шаблон:Potd/пясочніца. Plaga med (размовы) 14:25, 22 лютага 2024 (+03)[адказаць]
@Plaga med, каб свае якасныя выявы прапаноўваць трэба каб нехта іх якасна здымаў, бо там выбіраюць праз галасаванне. Аўтаматызацыя вызваліла б ад руціны і спрыяла б напаўненню Вікісховішча беларускімі тэкстамі. Калі, як вышэй пан Ежы піша, трэба магчымасць беларусацэнтрызму, то ўсунуць сваю выяву на нейкі дзень лакальна ў нас, напэўна, праблем не будзе. Сам спрабаваў такое зрабіць некалькі разоў, адлюстраванне выявы з Вікісховічша ў мяне атрымлівалася, але сцягнуць адтуль і подпіс з магчымасцю +be -- ніяк не атрымлівалася, нейкай драбніцы не хапала. -- Максім Л. (размовы) 10:16, 23 лютага 2024 (+03)[адказаць]
так, падтрымліваю, таксама думаў, што можна, калі ёсць імпэт, проста планаваць такія выявы і замяняць на свае, калі хочацца. А аўтаматызацыя то файна, але тут трэба бот, які будзе займацца капіяваннем даных з команс у нашу вікі. Plaga med (размовы) 13:48, 23 лютага 2024 (+03)[адказаць]