Размовы:Гедзімін

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У Гедзіміна, найверагодней, была толькі адна жонка -- астатніх прыдумаў Нарбут, Еўну прыдумаў дакладна ён. --Максім Л. 11:27, 1 Красавік 2010 (UTC)

На'т нямецкія крыніцы кажуць, што прынамсі адна з двух жонак Гедыміна была славянкай. Rasool 04:30, 26 Травень 2010 (UTC)
Цікава, к.л. кіньце спасылку. --Максім Л. 06:59, 26 Травень 2010 (UTC)
Не памятаю спасылку. Жмуды самі прызнаваліся на форуме. Rasool 14:39, 6 верасня 2010 (UTC)
Што значыць "прыдумаў Нарбут"? Раўданскі рукапіс - вельмі цікавая крыніца, да таго ж грунтоўна апісаная Нарбутам, якога няма падстаў лічыць фантазёрам, бо быў чалавек вельмі рупны, і прынамсі ведаў і бачыў нашмат болей за нас з Вамі. Калі адхіляць усё запар, што "не падабаецца" (а не падабаецца сучаснай "навуцы" як дзіва адно ўсё што славянскае ды хрысціянскае ў раннім ВКЛ) - то можна чорт знае да чаго дакаціцца. Хаця, ужо дакаціліся. Rasool 14:39, 6 верасня 2010 (UTC)
Вы лепей раскажэце, скуль - "Гедымін-Пракоп"? Rasool 14:39, 6 верасня 2010 (UTC)
Ну, тады і Кібург таксама праўда? :)
І Кібург таксама праўда. А што Вам не падабаецца? Царква ў Верхнім замку, ці бердышы ў Вітаўтавай стражы, ці тое што вера літоўскіх хрысціянаў - "маніхейства, брыдкая герэзія"?... ;) Не буду Вам казаць, чаму гэтую крыніцу і ёй падобныя дамовіліся лічыць "неверагоднай", самі разумны чалавек, самі здагадаецеся. (Ну і заадно, ведама, дамовіліся лічыць "навуковымі" ніколі нікім не бачаныя звесткі ў Сярэднявеччы пра нейкую "летуву", балцкую "летувішкую" мову ў 14 стагоддзі, хаця ўсе звесткі пра "літоўскую" (па назве) мову 14 стагоддзя - гэта звесткі пра беларускую мову, і г.д. ...). Rasool 07:18, 7 верасня 2010 (UTC)
Нарбута выкрылі яшчэ сучаснікі, не сучасная навука.
"выкрылі сучаснікі" - гэта для мяне не давод, прабачце. Калі жадаеце пераканаць, то трэба паказаць чым і як выкрылі. Такіх "выкрыванняў" ведаеце колькі было? Асабліва да іх здатныя такія дзеячы кшталту Абэцэдарскага. Пачытайце адказ Урбана на Абэцэдарскага, Вы ўбачыце чаго варты тыя "выкрыванні".
Еўну прыдумаў дакладна ён. Незразумелае цверджанне. Еўну згадвае ХБ. (таксама "фальсіфікат Нарбута"??). Прытым радкі пра ролю Еўны ў ХБ вычыркнуты. Як сапсаваны і вырваны сотні такіх месцаў з летапісаў і іншых крыніц (вось, дарэчы, сапраўдная дзейнасць улюбёных Вамі "выкрывачоў" і "змагароў з фальсіфікатарамі"). Rasool 07:18, 7 верасня 2010 (UTC)
Што датычыць Пракопа, даўняя справа :)) памятаю адно, была гэткая версія расшыфроўкі радаводу адной з галінаў Гедзімінавічаў паводле запісу ў нейкім сінодыку. --Максім Л. 16:23, 6 верасня 2010 (UTC)
Які запіс, які сінодык, не нагадаеце? Rasool 07:18, 7 верасня 2010 (UTC)